У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток. 21.by

У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток

01.08.2018 19:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.vitebsk.gov.by

У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток ДК-47Б, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Здарэнне адбылося ў суботу, 28 ліпеня. Нецвярозы мужчына, якога раней неаднаразова судзілі (у тым ліку за крадзяжы), угнаў каток ДК-47Б з участку аўтадарогі Вялікі Поўсвіж — Чарнаручча. Ён праехаў на катку 500 метраў да свайго дома ў вёсцы Малы Поўсвіж. 

Пра скрадзены каток у міліцыю паведаміла маці ўгоншчыка. Дарожная тэхніка стаяла на ўездзе ў двор. Міліцыянтам мужчына заявіў, што катком хацеў разраўняць і ўтрамбаваць пясок на ўездзе. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.vitebsk.gov.by У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток ДК-47Б, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.  Здарэнне адбылося ў суботу, 28 ліпеня....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика