Стройотряды отметили 55-летие. На базе племзавода «Кореличи» начал работу студенческий отряд. 21.by

Стройотряды отметили 55-летие. На базе племзавода «Кореличи» начал работу студенческий отряд

02.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


1 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень будаўнічых атрадаў. Сёлета гэтаму святу спаўняецца 55 год. Дзякуючы працы ў будатрадах, хлопцы і дзяўчаты могуць не толькі набыць новыя знаёмствы, але і зарабіць. Дарэчы, зараз ў Карэліцкім раёне працуе пяць студэнцкіх атрадаў, дзе велічыня заробка ў большасці залежыць ад колькасці дзён.
Будатрад, які быў арганізаваны ГА “БРСМ” на базе КСУП “Племзавод “Карэлічы”, сёння складаецца з дзесяці хлопцаў і адной дзяўчыны. Усе яны – навучэнцы школ, ліцэяў і каледжаў Гродзенскай вобласці. Большасць з падлеткаў прыйшла працаваць ўпершыню, але ёсць і тыя, для каго будатрад ужо стаў неад’емнай часткай летняга адпачынку. Дарэчы, запісацца ў студатрад можа кожны, але пажадана, каб навучэнцам усё ж такі споўнілася 18 гадоў. Колькасць працоўных гадзін таксама залежыць ад узросту: ад 16 да 18 гадоў – 7 гадзін, ад 14 да 16 – 4,5.
Сёлетнія ўдзельнікі студатрада расказалі аб спецыфіцы работы.


Ірына Дзямідава, студэнтка Лідскага педагагічнага каледжа:
– У будатрад прыйшла ўпершыню. Канечне, у першую чаргу з-за таго, што хочацца нешта зарабіць. Спачатку планавала запісацца ў Лідзе, але там не хапіла месцаў, таму і прыехала на малую радзіму. Спадзяюся, што праца мне спадабаецца і ў наступным годзе вярнуся зноў.



Працаваць моладзь будзе ў племзаводзе “Карэлічы”. У першы дзень з імі быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі, былі ўручаны падарункі з нагоды юбілею прафесійнага свята. Таксама навучэнцам выдалі спецыяльнае аддзенне, якое з’яўляецца неабходным складнікам працы на прадпрыемстве. Усяго рабяты правядуць тут дзесяць дзён, пасля чаго адправяцца на адпачынак.

Вікторыя КАСЦЮК.
Фота Лізаветы МУЦІЛОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень будаўнічых атрадаў. Сёлета гэтаму святу спаўняецца 55 год. Дзякуючы працы ў будатрадах, хлопцы і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика