НАША ЗДАРОЎЕ: У ЧЫМ НАЙБОЛЬШАЯ ПАГРОЗА?. 21.by

НАША ЗДАРОЎЕ: У ЧЫМ НАЙБОЛЬШАЯ ПАГРОЗА?

02.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КАЛІ спытаць у любога з нас, што ў жыцці самае дарагое, то пераважная большасць без разваг адкажа: “Канечне, здароўе!” І з гэтым не паспрачаешся! Іншая справа, што не ўсе яго берагуць, а потым пакутуюць ад розных хвароб. З сівой даўніны ў народзе ўкаранілася цудоўная традыцыя пры сустрэчы ці развітанні з чалавекам жадаць яму добрага здароўечка. Глыбокі сэнс закладзены і ў адной з прымавак: “Не тэй сілён, хто здзержываець коней, а тэй, хто здзержываець самога сябе”. Гэта значыць, вядзе правільны, вывераны стагоддзямі лад жыцця. Вось і на чарговым пасяджэнні райвыканкама ў мінулую пятніцу адно з асноўных пытанняў тычылася якраз азначанай праблемы. Калі больш канкрэтна, то ходу рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на Мядзельшчыне за мінулы год і першае паўгоддзе гэтага. З дакладам выступіў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Генадзь Русак. Усе мы бачым, што ў нашым краі праводзіцца мэтанакіраваная работа па ўмацаванні інстытута сям’і, ахове мацярынства і дзяцінства, скарачэнні ўзроўню смяротнасці насельніцтва, зніжэнні распаўсюджання п’янства і алкагалізму, ВІЧ-інфекцыі, развіцця міграцыйных працэсаў. Хапае і прыкрых недапрацовак. Генадзь Аляксандравіч іх не ўтойваў. Так, за шэсць месяцаў гэтага года з двух дзясяткаў мэтавых паказчыкаў, прадугледжаных Дзяржаўнай праграмай, рэалізавана дванаццаць, чатыры — ацэньваюцца на ўзроўні рэспублікі, адзін — па выніках года, тры — не выкананы. Пры параўнанні
з адпаведным перыядам мінулага года відавочны прагрэс
у тым сэнсе, што летась такіх мелі восем.
Што ж не ўдалося сёлета? Не дасягнуты параметры задання па выяўленні пацыентаў са злаякаснымі пухлінамі на першай-другой стадыях захворвання. Пры нарматыве 78 працэнтаў ад агульнай колькасці такіх пацыентаў маем 52,8. Значна перавышаны паказчык смяротнасці ад атручвання алкаголем. Засмучае таксама
статыстыка страты людзей ад
туберкулёзу. Пры нарматыўным каэфіцыенце на 100 тысяч насельніцтва не больш за 4,5 ён складае 7,8. У ходзе рэалізацыі падпраграмы “Сям’я і дзяцінства”, а ўсяго іх сем, асаблівая ўвага надаецца ўдасканаленню аховы здароўя маці і немаўлят, развіццю сістэмы іх падтрымкі, абароне законных інтарэсаў малых. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў раёне вытрымліваецца — за першае паўгоддзе стала больш на 122 дзіцяці. А колькасць памерлых у абсалютных лічбах зменшылася на 26 чалавек. Нямала робіцца і для выканання падпраграмы “Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў”, у першую чаргу — за кошт стварэння адзінага спрыяльнага асяродку. Доля медыкаў, якія працуюць па прынцыпе ўрача агульнай практыкі, за першае паўгоддзе складае 77,3 працэнта ад колькасці ўчастковых тэрапеўтаў пры ўстаноўленым нарматыве не менш за 55. Амаль у два разы перавышаны і ахоп рэабілітацыяй пацыентаў працаздольнага ўзросту пасля інфаркту міякарда, вострага парушэння мазгавога кровазвароту, аператыўных умяшанняў з прычыны злаякасных, нейрахірургічных, траўматалагічных і іншых неінфекцыйных захворванняў. У той жа час не задавальняюць вынікі работы па зніжэнні ўзроўню смяротнасці працаздольнай катэгорыі жыхароў рэгіёна, спажыванні алкаголю на душу насельніцва. З пачатку года толькі ад выпадковага атручвання спіртным памерлі шэсць чалавек, і толькі адзін з іх стаяў на ўліку ва ўрача-нарколага. Такія выпадкі зафіксаваны ў курортным пасёлку, Мядзеле, Сырмежы, Ніўках, Старых Габах.
Асноўнага дакладчыка дапоўніла па сутнасці справы начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава. Яна праінфармавала, што, не зважаючы на вялікі аб’ём рамонтных работ, якія праводзяцца ва ўстановах адукацыі, усе планавыя заданні па летнім аздараўленні дзяцей выконваюцца ў поўным аб’ёме. Узрасла і колькасць сумесных з урачамі прафілактычных мерапрыемстваў як ў вучнёўскай, так і бацькоўскай аўдыторыях. Не сакрэт, што ў падлеткавым асяродку распаўсюджаны скаліёз, хібы зроку. Таму ў навучальных установах на асаблівым кантролі падбор мэблі ў залежнасці ад росту школьнікаў, асвятленне класаў, кабінетаў і пакояў згодна з устаноўленымі нарматывамі.
На некаторых злабадзённых праблемах спынілася і начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Наталля Баярская, якая прыняла актыўны ўдзел у рабоце пасяджэння. У прыватнасці, на суіцыдах. Сапраўды, весці ў гэтым напрамку прафілактычную работу даволі складана, бо толькі нязначная частка тых, хто рашаецца на фатальны крок, стаіць на ўліку ў нарколага альбо псіхолага. Згодна са статыстыкай, а яна рэч непрадузятая, найчасцей па сваёй волі вырашае пайсці ў іншы свет адзінокі, у гадах чалавек. У 80 працэнтах выпадкаў — гэта мужчына, які спадарожна можа злоўжываць спіртным. Вось з такой катэгорыяй і неабходна працаваць у першую чаргу ўсім зацікаўленым. А ў працоўных калектывах звяртаць увагу і пры неабходнасці падтрымліваць тых, хто трапляе ў складаную жыццёвую сітуацыю, рэагаваць на рэзкія змяненні ў настроі і паводзінах калег. Больш актыўна з насельніцтвам павінны працаваць таксама псіхолагі. І не толькі ў райцэнтры, але не цурацца і жыхароў вёсак, пасёлкаў. Зусім безразважліва адносіцца да свайго здароўя катэгорыя людзей, якія ігнаруюць дыспансерызацыю ці павышаны крывяны ціск. Калі чалавек сутыкнуўся з артэрыяльнай гіпертэнзіяй, то яму ўжо не абысціся без пажыццёвага прыёму таблетак. Як лічыць Наталля Баярская, не на карысць медыкаў раёна сведчыць і той факт, што палавіна людзей, якія выходзяць на інваліднасць, атрымліваюць адразу першую-другую группы — яркае сведчанне недапрацовак у важнай справе прафілактыкі захворванняў, іх лячэння. Узгадала Наталля Іларыёнаўна і самыя распаўсюджаныя прычыны, якія вядуць чалавека ў рэшце рэшт да смерці. На першым месцы, як гэта камусьці ні падасца дзіўным, — залішняе ўжыванне солі. Затым ідуць курэнне, алкаголь…
Падагульняючы размову, старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка адзначыў, што над умацаваннем здароўя жыхароў, паляпшэннем дэмаграфічнай сітуацыі павінны працаваць не толькі цэнтральная раённая бальніца, але і старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, упраўленні па адукацыі, спорце і турызме, па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзел унутраных спраў, грамадскія арганізацыі, іншыя зацікаўленыя. “Калі займацца па адным, — падкрэсліў Анатолій Мар’янавіч, — то нічога добрага не атрымаецца. А вось аб’яднаўшы свае намаганні і дружна, з веданнем павёўшы гэту важную справу, будзем мець куды лепшыя вынікі па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь”, якая разлічана да 2020 года. На гэта накіравана і прынятае на пасяджэнні райвыканкама рашэнне.

Павел ЖУКАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КАЛІ спытаць у любога з нас, што ў жыцці самае дарагое, то пераважная большасць без разваг адкажа: “Канечне, здароўе!” І з гэтым не паспрачаешся! Іншая справа, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика