Увага не бывае лішняй. 21.by

Увага не бывае лішняй

03.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У райвыканкаме разгледжана пытанне аб прымаемых мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна і стане работы па прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недакранальнасці ці палавой свабоды непаўналетніх.

Выконваючы Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2014 г. № 6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» і даручэнне намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка В. І. ад 02.06.2017, зацверджаны Комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых наркаманіяй.

Як паведаміў аперупаўнаважаны группы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Стаўбцоўскага РАУС Яўген Курыла, у наркалагічным кабінеце УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» знаходзіца на ўліку 16 асоб, якія прызнаны наркаманамі і наркаспажыўцамі. З іх 13 – ін’екцыйныя наркаманы, па аднаму – маюць залежнасць ад медпрэпаратаў, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы, адзін таксікаман стаіць на прафілактычным уліку. Тры чалавекі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем наркотыкаў без назначэння доктара. Па лініі наркакантролю за 6 месяцаў 2018 года выяўлена 5 злачынстваў. Фактаў збыту не выяўлена. У чэрвені бягучага года ў ЦРБ была накіравана інфармацыя ў адносінах 3-х жыхароў г. Стоўбцы для вырашэння пытання аб пастаноўцы іх на ўлік да доктара-нарколага, а таксама вырашэння пытання працоўных адносін з адным з іх. Грамадзянін Г. быў працаўладкаваны ў Стаўбцоўскую ЦРБ фельчарам па прыёму выклікаў аддзялення хуткай дапамогі і меў доступ да наркатычных сродкаў. Зараз працоўны дагавор з ім разарваны.

Супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама праведзены маніторынг эфектыўнасці дзейнасці на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна суб’ектаў прафілактыкі па выкананні Комплекснага плана. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама атрымаў заўвагу, на даны момант недахоп ліквідаваны.

Пры вывучэнні стану работы ўстаноўлена, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы Комплекснага плана выконваюцца. Фактаў фальсіфікацыі і прадастаўлення недаставернай інфармацыі не выяўлена.

Набывае актуальнасць выяўленне злачынстваў, звязаных з педафіліяй, г. зн. учыненне сексуальных дзеянняў у адносінах малалетніх і непаўналетніх.

У 2017 годзе супрацоўнікамі РАУС затрыманы дзіцячы трэнер, які ўчыніў 25 злачынстваў супраць палавой датыкальнасці непаўналетніх, а таксама вырабіў парнаграфічныя матэрыялы з выявай малалетніх. За паўгоддзе 2018 года Стаўбцоўскім РАУС выяўлена чатыры злачынствы супраць палавой датыкальнасці ці палавой свабоды непаўналетніх.

Асобую ролю ў выяўленні жорсткіх адносін на ранніх этапах павінны мець спецыялісты ўстаноў адукацыі, якія маюць магчымасць назіраць за непаўналетнім на працягу доўгага перыяду часу. У Стаўбцоўскі РАУС паступіла інфармацыя ў адносінах педагога сельскай школы, які праяўляў інтарэс да малалетніх. Быў устаноўлены факт распаўсюджання парнаграфічных матэрыялаў настаўнікам у сетцы інтэрнэт, а таксама здзяйснення распусных дзеянняў у адносінах непаўналетніх. Па даным факце ідзе следства. Таксама ў адной са школ раёна выяўлена, што адзін з вучняў старэйшых класаў здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні ў адносінах непаўналетняга, таксама вучня данай школы. Устаноўлена, што вучань 10 класа на працягу паўтара года ўчыняў насільныя дзеянні над вучнем 5 класа. На жаль, ні класным кіраўніком, ні дырэктарам школы ніякіх мер не было прынята, каб не дапусціць такога злачынства. Стаўбцоўскім РАУС адкрыта крымінальная справа па ч. 3 арт. 167 КК Рэспублікі Беларусь.

З пачатку года ў РАУС з УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» паступілі 3 інфармацыі аб уступленні ў палавую сувязь з непаўналетнімі. Матэрыялы накіраваны ў Стаўбцоўскі РАСК для прыняцця рашэння згодна арт. 174 УПК Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікамі РАУС, ЦРБ, установамі адукацыі, на прадпрыемствах і арганізацыях праводзіцца значная прафілактычная работа. Адпаведна, у сваю чаргу, у баку не павінны заставацца грамадскасць, бацькі, каб не дапусціць вось такіх негатыўных фактаў. Беражыце сваіх дзяцей!

Н. ЛЕАНІДАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райвыканкаме разгледжана пытанне аб прымаемых мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна і стане работы па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика