“НЕ ХАВАЦЦА АД ПРАБЛЕМ”. 21.by

“НЕ ХАВАЦЦА АД ПРАБЛЕМ”

03.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НА крытычны матэрыял “Не хавацца ад праблем”, надрукаваны ў газеце “Нарачанская зара” пад рубрыкай “Вострым пяром: як працуем з другаснай сыравінай?”, паведамляем, што наша прадпрыемства ажыццяўляе нарыхтоўку і сартаванне другасных матэрыяльных рэсурсаў ад насельніцтва і юрыдычных асоб. Для іх прыёму працуюць чатыры стацыянарныя і адзін перасоўны прыёмныя пункты. Збор адходаў шкла і ПЭТ-бутэлек ад юрыдычных асоб і плёнкі з гаспадарак раёна зараз ажыццяўляецца спецтранспартам па зацверджаным графіку, а макулатуры — па заяўках прадпрыемстваў. Таксама аказваем транспартныя паслугі па вывазе з арганізацый адходаў шын, пластмасы. На палігонах цвёрдых камунальных адходаў нашымі сіламі арганізаваны збор другасных матэрыяльных рэсурсаў. Разам з тым, хацелася б адзначыць, што згодна з артыкулам 17 пункт 1 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абарачэнні адходаў” юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць збор адходаў, абавязаны забяспечыць іх раздзяленне па відах, абясшкоджванне і выкарыстанне або перавозку на аб’екты абясшкоджвання і выкарыстання, а таксама захоўванне ў санкцыянаваных месцах.

А. ЧАРНЯЎСКІ.
Дырэктар раённага вытворчага
ўнітарнага прадпрыемства “Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НА крытычны матэрыял “Не хавацца ад праблем”, надрукаваны ў газеце “Нарачанская зара” пад рубрыкай “Вострым пяром: як працуем з другаснай сыравінай?”,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика