Подписан договор о создании мобильного кемпинга вблизи Зачеревья. 21.by

Подписан договор о создании мобильного кемпинга вблизи Зачеревья

03.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 У аўторак, 31 ліпеня, у пасольстве Рэспублікі Польшча, на дзясятым паверсе будынка на вуліцы Змітрака Бядулі ў Мінску адбылася афіцыйная цырымонія падпісання дагавора аб стварэнні на Міёршчыне новага турыстычнага аб’екта — мабільнага кемпінга паблізу вёскі Зачарэўе. Дакумент зацвердзілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур МІХАЛЬСКІ і дырэктар Дзісенскага лясгаса Ігар  БАЧАРЭНКА.

Ігар Іванавіч патлумачыў, што падобных турыстычных аб’ектаў у Беларусі толькі чатыры, пяты будзе на Міёршчыне. Гэта спецыяльна абсталяваная стаянка для кемпераў, так называюцца камфартабельныя вагончыкі або прычэпы да легкавых машын, дзе можна жыць падчас турыстычных вандровак. Пры такім аснашчэнні адпачываеш з максімальнымі зручнасцямі ў любым прыгожым месцы. Лепш, калі яно выбрана загадзя і належным чынам абсталявана.


Вось і ля Зачарэўя стаянка на маляўнічым беразе возера Абстэрна. Праектам тут прадугледжана размясціць пяць машын з прычэпамі і яшчэ шэсць звычайных легкавікоў для падарожнікаў-палатачнікаў пры мінімальным уздзеянні на прыроднае асяроддзе: для тэхнікі прызначаны бетонныя пляцоўкі. Сюды падвялі электралінію, будзе асвятленне ў начны час, падключэнне да інтэрнэту. З бытавых зручнасцей — альтанкі, прыбіральні, душ. Плануецца арганізаваць пракат палатак, веласіпедаў, мангалаў, мячоў, іншага спартыўнага рыштунку, зімой — лыжаў і канькоў, калі на іх з’явіцца попыт.


Работы па стварэнні мабільнага кемпінга з удзелам тэхнікі Міёрскага ПМС пачаліся яшчэ ў чэрвені. Імі кіруе галоўны ляснічы Дзяніс Леановіч. Дагавор удакладняе, што на будаўніцтва турыстычнага аб’екта выдаткоўваецца 40 тысяч еўра. Яго належыць увесці ў эксплуатацыю да канца года з далучэннем у якасці субпадрадчыкаў Міёрскага і Язненскага ПМС, пры ўдзеле УП “Міёрскі” і фірмы “ЗахадГідраПраект”.


У інтэрв’ю для "Міёрскіх навін" пасол Артур Міхальскі адзначыў:
— Добры адпачынак патрэбны чалавеку, каб у яго абуджалася жаданне выдатна працаваць. Таму турызм — важная галіна не толькі развіцця краіны, але і міжнароднага супрацоўніцтва. Міёршчына жадае быць нанова адкрытай для сусветнай супольнасці, і для гэтага мае ўсё неабходнае: цудоўную прыроду, чыстае асяроддзе, мясціны, дзе захаваліся рэдкія народныя традыцыі.


Я яхтсмен. Прыемна, што і ў вас ёсць дзе займацца гэтым відам спорту. Спадзяюся, што разам будзем запрашаць турыстаў з Польшчы для ўзаемнай выгады. Для гэтага ўсё складваецца найлепшым чынам. Мы працуем з Беларуссю па многіх гуманітарных напрамках, зараз рэалізуем вялікі праект у Пінску.


Ігар Бачарэнка ўручыў паслу створанага дзіцячымі рукамі казачнага гаспадара лесу—лесуна і маляўнічы буклет пра Міёршчыну. Прэзент прыняты з вялікай удзячнасцю.


Варта адзначыць, што рыхтаваў дакументы для падпісання і апекаваў ідэю стварэння мабільнага кемпінга на Міёршчыне саветнік пасольства Аркадзіуш Сарна, які адказвае за палітыку супрацоўніцтва і развіцця. Ён суправаджаў польскія дэлегацыі ў наш раён. Падкрэслівае свае беларускія карані — яго бабуля была беларускай. На пытанне, чаму для рэалізацыі праекта выбраны менавіта Міёрскі раён, патлумачыў:
— Пасольства падтрымлівае імкненне Міёрскага райвыканкама развіваць турыстычную сферу. Неабходна стварыць умовы, каб праз вашы цудоўныя мясціны госці не праязджалі транзітам, а затрымліваліся для грунтоўнага знаёмства. Наша дзяржава з кожным годам павялічвае сумы, якія выдаткоўваюцца на міжнародныя гуманітарныя праекты. Тое, што прадугледжана для раёна — не дапамога, а менавіта сродкі на супрацоўніцтва і развіццё. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У аўторак, 31 ліпеня, у пасольстве Рэспублікі Польшча, на дзясятым паверсе будынка на вуліцы Змітрака Бядулі ў Мінску адбылася афіцыйная цырымонія падпісання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика