Асіповічы: коратка аб розным. 21.by

Асіповічы: коратка аб розным

03.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па інфармацыі ААТ “ААБ Беларусбанк”, банкамат у пасёлку Савецкім пачаў працаваць 1 жніўня ў магазіне “Аннушка” ТАА “ХАН 2017”. Час работы — з 8 да 23 гадзін.

У раённым аддзеле кнавдэаабслугоўвання паведамілі, што за студзень-ліпень у кінатэатры “Радзіма” прайшло 517 сеансаў. Выручка склала каля 50 тысяч рублёў. Самымі касавымі фільмамі сталі “Монстры на каникулах 3”, “Человек-муравей и Оса” і “Суперсемейка 2”.

У 14 населеных пунктах Дараганаўскага сельсавета налічваецца 1255 домаўладанняў, з якіх 667 належаць дачнікам. 2 старых збудаванні па рашэнні суда хутка будуць ліквідаваны. З пачатку года знішчана 24 несанкцыянаваныя сметнікі, адрамантавана 447 метраў пагонных агароджы, спілавана 52 аварыйных дрэвы.

ДЭУ № 73 на днях скончыла работу па добраўпарадкаванні тэрыторыі АЗС № 30 на мяжы Магілёўскай і Мінскай абласцей. За 2 месяцы работы было ўкладзена 1750 тон асфальтабетону. Усяго асвоена больш за 400 тысяч рублёў.

У раённым фізкультурна-спартыўным клубе “Алімпія” прыхільнікі актыўнага адпачынку могуць узяць напракат байдаркі, турыстычныя дыванкі і спальнікі. Кошт паслуг у суткі — 12, 3,5 і 1,5 рублі адпаведна.

У дзіцячым санаторыі “Свіслач” зараз праходзяць аздараўленне 269 чалавек, з іх 209 адпачываюць па пуцёўках Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, у тым ліку 74 з так званых чарнобыльскіх рэгіёнаў; 6 набылі пуцёўкі анлайн; 29 падлеткаў набіраюцца сіл у аздараўленчым летніку, 36 — у спартыўным; трое прыехалі з Санкт-Пецярбурга.

Мясцовым кансервавым заводам закуплена ў насельніцтва 10 тон яблык на 700 рублёў. Магазіны Глускага райста таксама нарыхтоўваюць такую прадукцыю. Дарэчы, тут закупачны кошт гэтага віда садавіны — 5 капеек за кілаграм.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па інфармацыі ААТ “ААБ Беларусбанк”, банкамат у пасёлку Савецкім пачаў працаваць 1 жніўня ў магазіне “Аннушка” ТАА “ХАН 2017”. Час работы — з 8 да 23 гадзін. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика