Смяротнае ДТЗ у Оршы: мікрааўтобус насмерць збіў мужчыну на мапедзе. 21.by

Смяротнае ДТЗ у Оршы: мікрааўтобус насмерць збіў мужчыну на мапедзе

03.08.2018 22:01 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A
Смяротнае ДТЗ у Оршы: мікрааўтобус насмерць збіў мужчыну на мапедзе
Фота: replyua.net

У пятніцу, 3 жніўня, у Оршы 65-гадовы кіроўца мапеда сутыкнуўся з мікрааўтобусам і загінуў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц. ДТЗ адбылося ў 14:15 на скрыжаванні вуліц Магілёўская і Дубровенская.

Аўтамабіль "Рэно" пры павароце налева не саступіў праезд мапеду "Дэльта". Кіроўца ехаў па галоўнай дарозе ў сустрэчным напрамку. Мужчына загінуў на месцы здарэння. Праводзіцца праверка іншых абставінаў ДТЗ, піша belta.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: replyua.net У пятніцу, 3 жніўня, у Оршы 65-гадовы кіроўца мапеда сутыкнуўся з мікрааўтобусам і загінуў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика