Жабінка – гарадок прыцягальны. 21.by

Жабінка – гарадок прыцягальны

04.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль БЕНЗЯРУК.
Фота аўтара.

Хто скажа, што мы свету чужыя або нецікавыя?! Многіх, нават з далёкіх краёў, нібыта магнітам цягне, каб даведацца, чым жа зараз жыве невялічкі гарадок пад Брэстам з дзіўным назовам Жабінка. Інтарэс часцяком бывае не марны. Каб яго наталіць, іншаму вандроўніку патрабуецца пераадолець нават акіян…

Не проста кропка на карце

ТАК-ТАК, ГЭТЫМ ЛЕТАМ Жабінка ў чарговы раз пацвердзіла, што яна гарадок прыцягальны. Асабліва для тых, каму гэта не проста невялічкая кропка на карце, але месца, скуль паходзяць сямейныя вытокі.
З розніцай у тыдзень наш горад наведалі жыхары Буэнас-Айрэса – сталіцы Аргенціны. І што цікава, там, за акіянам, яны жывуць на блізкіх вуліцах, а вось пра існаванне адзін аднаго даведаліся толькі ў Жабінцы, дзе ледзь не пазнаёміліся асабіста, пераадолеўшы больш за дзесяць тысяч вёрст. Крышку размінуліся ў часе, але абяцалі пры нагодзе абавязкова сустрэцца ў родным Буэнас-Айрэсе.
А выбрацца ў дальнюю вандроўку прадстаўнікоў яўрэйскіх сем’яў Рымбергаў і Хароўскіх прымусіла памяць пра сваіх продкаў – нараджэнцаў ды жыхароў даваеннага мястэчка Жабінка.

Падрабязней чытайце на старонках газеты «СП».

http://www.zhabinka.by/?page_id=12408

На здымках: Марчэла і Хуліан РЫМБЕРГІ  з перакладчыцай Кацяй у сённяшняй Жабінцы; яўрэйская моладзь на адпачынку ў мястэчку (здымак 1934 года).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль БЕНЗЯРУК. Фота аўтара. Хто скажа, што мы свету чужыя або нецікавыя?! Многіх, нават з далёкіх краёў, нібыта магнітам цягне, каб даведацца, чым жа зараз жыве...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика