«Рэгіянальныя СМІ не павінны ўступаць рэспубліканскім». 21.by

«Рэгіянальныя СМІ не павінны ўступаць рэспубліканскім»

05.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» ў Фаніпалі прайшоў семінар-практыкум ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці па актуальных пытаннях работы ў сучасных умовах.

Аб сістэме ідэалагічнай работы ў Рэспубліцы Беларусь, сучасным стане і перспектывах развіцця перад прысутнымі выступіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Жэўняк. Ён адзначыў: «Нам патрэбна павышаць якасць ідэалагічнай работы ў адносінах людзей. Немагчыма прымаць нейкія шаблоны ў той ці іншай сітуацыі. Толькі індывідуальны падыход, абавязкова з улікам пазіцыі кожнага чалавека, калектыву, арганізацыі, рэгіёна. Нам патрэбна перайсці да ўзаемадзеяння з аўдыторыяй. Тады можа быць станоўчы вынік».

Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі гаварыў аб значэнні рэгіянальных СМІ: «Мы пачалі ўдзяляць больш увагі рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі, перш за ўсё дзяржаўным. Ёсць пэўны дысбаланс у развіцці нашых СМІ: рэспубліканскія заўсёды былі наперадзе, былі заканадаўцамі ва ўкараненні новых тэхналогій і форм работы, мелі больш сучасны медыяменеджмент. Але з такім дысбалансам нельга мірыцца і проста назіраць, як расце канкурэнцыя на рэгіянальным медыярынку. Трэба прымаць пэўныя меры падтрымкі дзяржаўных СМІ ў рэгіёнах. Па ступені свайго ўплыву на грамадскую свядомасць і ахопе аўдыторыі яны не ўступаюць рэспубліканскім.

Даследаванні паказваюць, што яны часам больш папулярныя ў мясцовых жыхароў, чым рэспубліканскія выданні». Таксама Павел Лёгкі адзначыў, што неабходна развіваць інтэрнэт-журналістыку ў рэгіёнах, паколькі гэтага патрабуе само жыццё. Развіццё рэгіянальнай журналістыкі, на яго думку, павінна грунтавацца на ўжо сфарміраваных пунктах росту. І выяўляць іх – адна з задач ідэалагічных работнікаў.

У семінары прыняў удзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Сірэнка і іншыя афіцыйныя асобы.

Таксама ўдзельнікі семінара пазнаёміліся з работай прадпрыемства і выстаўкамі: прэзентацыяй дзейнасці грамадскіх арганізацый прадпрыемства, да 80-годдзя ўтварэння Мінскай вобласці: «Міншчына: учора, сёння, заўтра», з Цэнтрам экалагічнага турызму «Станькава».

Нэлі АСТРЭЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» ў Фаніпалі прайшоў семінар-практыкум ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці па актуальных пытаннях работы ў сучасных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика