Як засцерагчыся ад сальманелёзу?. 21.by

Як засцерагчыся ад сальманелёзу?

06.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сальманелёз – вострая кішэчная інфекцыя бактэрыяльнай прыроды. Яна надзвычай шматаблічная і часцей за ўсё працякае бурна. Прыкладна праз суткі пасля пападання мікробаў у арганізм з’яўляюцца боль у жываце, млоснасць, ірвота, вадкі стул, падымаецца тэмпература да 38 градусаў, а часам і да 39-40. Інфекцыя выклікае цяжкую інтаксікацыю. Паражаюцца сардэчна-сасудзістая сістэма, печань і іншыя органы, з’яўляюцца сутарагі, пачашчаецца сэрцабіццё, падае артэрыяльны ціск.
Сальманелёз сустракаецца ва ўсіх краінах свету, але часцей у буйных гарадах у цёплую пару года. Пераважна на яго хварэюць дзеці і пажылыя людзі з прычыны нізкай устойлівасці да ўзбуджальніка сальманелёзу. А ў маленькіх дзяцей гэта захворванне працякае настолькі цяжка, што перад урачом часам стаіць пытанне выратавання жыцця дзіцяці.
Трапляюць сальманелы да чалавека трыма шляхамі: з ежай, з вадой, а таксама пры кантакце з хворым чалавекам ці жывёлай. У адрозненне ад усіх кішэчных інфекцый сальманелёз паражае не толькі чалавека, але і жывёл, птушак. На яго хварэюць буйная рагатая жывёла, свінні, куры, гусі, качкі, галубы. Прычым сальманелы пранікаюць як ва ўнутраныя органы, так і ў малако захварэлай жывёлы, у птушак інфіцыруюць яйкі. Як правіла, сальманелы “гняздуюцца” на шкарлупіне курыных яйкаў і ў змесціве качыных. Сальманелы трапляюць і ў гатовыя стравы. Гэта можа адбыцца, калі іх захоўваюць разам з сырымі прадуктамі ці калі для апрацоўкі вараных і сырых прадуктаў выкарыстоўваюць адзін і той жа кухонны інвентар – апрацоўчыя дошкі, нажы. Найбольш спрыяльнае асяроддзе для сальманел – малочныя прадукты, халадцы, заліўныя стравы, крэмы, мясны фарш, салаты. Асабліва інтэнсіўна размнажаюцца гэтыя мікробы ў гатовых стравах пры пакаёвай тэмпературы і ў цяпле. Таму захворванне на сальманелёз узрастае ў асноўным летам. Прычым небяспека заражэння павялічваецца яшчэ й таму, што, размножваючыся ў гатовай страве, сальманелы не змяняюць ні яе знешняга выгляду, ні смаку, ні паху.
Як засцерагчыся ад сальманелёзу?
Патрэбна ўзяць за правіла наступныя патрабаванні:
1. Не ўжываць мяса, якое не прайшло ветэрынарны кантроль.
2. Не пастэрызаванае малако рэкамендуецца піць толькі кіпячоным.
3. Качыныя і курыныя яйкі нельга есці сырымі, а варыць іх варта не менш за 10 хвілін. Таксама рэкамендуецца іх мыць і перад прыгатаваннем яечні, бо сальманелы могуць патрапіць у змесціва яйка з вонкавага боку шкарлупіны і захавацца ў слаба прасмажаным жаўтку і бялку.
4. Сачыце за тым, каб у халадзільніку сырое мяса, птушка не захоўваліся ў непасрэднай блізкасці з гатовымі стравамі.
5. Кантралюйце тэрміны прыдатнасці і тэмпературу захоўвання прадуктаў харчавання.
6. Пасля наведвання туалета і перад ежай абавязкова мыйце рукі з мылам.
Выконваючы гэтыя меры прафілактыкі, вы зможаце засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад захворвання на сальманелёз!
Іна БАЙЦУН, памочнік урача-эпідэміёлага Жабінкаўскага райЦГЭ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сальманелёз – вострая кішэчная інфекцыя бактэрыяльнай прыроды. Яна надзвычай шматаблічная і часцей за ўсё працякае бурна. Прыкладна праз суткі пасля пападання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика