Что украли? Куда загнали?. 21.by

Что украли? Куда загнали?

07.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Что украли? Куда загнали?

10:38 / 06.08.2018
377
Крадзяжы лідзіруюць у «топе» злачынстваў Астравеччыны. Мяняюцца толькі метады пранікнення на аб’екты і ступень нахабства. Пры гэтым для шукальнікаў лёгкага хлеба няма межаў: яны дзейнічаюць як на тэрыторыі раёна, так і ў горадзе.

Хутар Хацілкі
Злодзей, дастаўшы шыбу з акна, залез у адзін з жылых дамоў праз акно. На ложку пад матрацам ён знайшоў схаваныя гаспадаром 350 долараў ЗША.
Аднак злодзею не ўдалося пабаляваць на халяву: яго хутка вылічылі супрацоўні­кі крымінальнага вышуку. 

00da4ac33ddc1c39b76aec726a71de24.jpg


Вёска Варона
Грамадзянін Літвы пакінуў на батарэі туалета аўтазаправачнай станцыі мабільны тэлефон коштам 200 еўра. Калі мужчына вярнуўся, мабільніка ўжо не было на месце.
Па гэтай справе ўзбуджана крымі­нальная справа. 

Пасёлак Гудагай
Мясцовыя падлеткі вырашылі «падза­рабіць» на канікулах. Яны не запісваліся ў студатрад і не пайшлі збіраць ягады ў лес, а выбралі больш лёгкі, але незаконны спосаб – крадзеж. Спачатку ўкралі спартыўны веласіпед коштам 200 рублёў з пад’езда дома на завулку Зялёным. А праз некалькі дзён зноў наведаліся на гэты ж завулак, толькі ў іншы дом – і зноў вярнуліся адтуль з веласіпедам, які каштуе 600 рублёў.
Схадзіць на трэцюю «ходку» падлеткі не паспелі – апынуліся на лаве падсудных. За свае ўчынкі ім давядзецца адказваць па закону.

Вёска Ізабеліна
Сарваўшы навясны замок, жыхары гэтай вёскі праніклі ў адзін з дамоў. Там яны хапалі ўсё, што траплялася пад руку: сякеру, спіртныя напоі. Агульная сума матэрыяльнага ўрону склала 64 рублі.
Па гарачых слядах зладзеяў вылічылі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

iv25.jpg


Хутар Сасонішкі
Швейная машынка «Зінгер», электра­рухавік, саломарэзка, барана і іншыя вырабы з металу сталі незаконнымі трафеямі «вялікіх камбінатараў» з Загазі, якія безцырымонна ўзламалі дзверы і залезлі ў дом. Кошт прыдбанага багацця пацягнуў на 435 рублёў і… крымінальную справу. 
 
Астравец, гасцініца «Сан-Хатэль»
***
Злодзей, зайшоўшы ў кафэ, прыхапіў адтуль мужчынскую куртку коштам 206 рублёў. 
«Нячыстым на руку» аказаўся жыхар Іўеўскага раёна. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.
***
Нецвярозы грамадзянін Расіі ў бары «Сан-Хатэля» ўкраў кашалёк з грашыма, які належыў астраўчаніну. Сума ўрону склала 72 рублі.

Астравец, вуліца Валадарскага
Астраўчанін зайшоў «у госці» ў адну з кватэр – і выйшаў адтуль з чужым мабільным тэлефонам коштам каля 770 рублёў.

Астравец, аўтазаправачная станцыя №40.
З кашалька грамадзянкі Літвы, які яна паклала на адну з калонак, былі ўкрадзены 400 еўра. На чужыя грошы паквапіўся астраўчанін – ён будзе адказваць па закону.

Астравец, вуліца Новая
Аб’ектам крадзяжу стаў бензінавы генератар  маркі BRADO коштам 500 рублёў, які са двара аднаго з дамоў вынес жыхар Астраўца.

Пляцоўка будаўніцтва Беларускай АЭС.
Злодзей украў 96 метраў сілавога кабелю коштам 15 552 рублі. Украдзенае належала ААТ «Белэлектрамантажналадка». 

3koh3xl1eqf6.gif


Удар, яшчэ удар...
Нецвярозыя людзі часцей за ўсё вырашаюць канфліктныя сітуацыі з дапамогай кулакоў. 
Такое высвятленне адносін адбылося паміж грамадзянінам Расіі і яго суседам па кватэры. Пасля сумеснага распіцця спіртных напояў паміж мужчынамі ўзнікла спрэчка. Канфлікт расіянін разруліў проста: спачатку некалькі разоў ударыў апанента драўляным зэдлікам па галаве і тулаву, а затым дадаў тумакоў кулакамі. 
У адносінах да дэбашыра ўзбуджана крымінальная справа.
***
А вось нецвярозы астраўчанін кінуўся з кулакамі на жонку. Некалькіх удараў па твары яму здалося недастаткова – мужчына нанёс «каханай» некалькі нажавых раненняў у левую нагу і руку, пагражаючы забойствам. 

За «востранькім» – у турму
«Востранькія» здымкі і фота прывялі жыхара Астравецкага раёна да крымінальнай справы.
Мужчына размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках пікантныя відэа і фота, не абмежаваўшы доступ да іх прагляду. Такія дзеянні лічацца распаўсюджваннем парнаграфіі і караюцца па закону. 

 

Марэк СІНКЕВІЧ, намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крадзяжы лідзіруюць у «топе» злачынстваў Астравеччыны. Мяняюцца толькі метады пранікнення на аб’екты і ступень нахабства. Пры гэтым для шукальнікаў лёгкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика