Пры ўборцы ўраджаю захоўвайце правілы электрабяспекі. 21.by

Пры ўборцы ўраджаю захоўвайце правілы электрабяспекі

07.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уборачная кампанія – адказная пара не толькі для тых, хто непасрэдна вырошчвае хлеб, але і для электратэхнічнага персаналу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Менавіта ім неабходна арганізаваць надзейнае электразабеспячэнне зернесушылак, ачышчальных ліній і іншых аб’ектаў, звязаных з уборкай і перапрацоўкай збожжа.
З мэтай забеспячэння безаварыйнай, надзейнай работы электраабсталявання, а таксама бяспекі працы абслугоўваючага персаналу, энергаслужбам і кіраўніцтву сельгаспрадпрыемстваў неабходна забяспечыць утрыманне электраўстановак у тэхнічна спраўным стане, своечасовае правядзенне іх выпрабаванняў. Аб’екты ўкамплектаваць падрыхтаваным персаналам, правесці інструктаж па электрабяспецы з запісам у адпаведны журнал.
Падчас уборачнай кампаніі і пры правядзенні работ па нарыхтоўцы кармоў часта машыны працуюць пад лініямі электраперадачы. З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў нагадваем, што работы ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы небяспечныя для жыцця. Ахоўная зона паветранай лініі электраперадачы – гэта ўчастак зямлі, абмежаваны паралельнымі прамымі, адлегласць да якіх з кожнага боку: 2 метры для ВЛ-0,4 кВ, 10 метраў для ВЛ-10кВ, 15 метраў для ВЛ-35 кВ, 20 метраў для ВЛ-110 кВ, 25 метраў для ВЛ-220 кВ, 30 метраў для ВЛ-330 кВ.
Шматлікіх трагедый можна было б пазбегнуць, калі б камбайнеры, трактарысты і работнікі зернятокаў былі праінструктаваны пра тое, як паводзіць сябе пад лініямі электраперадачы, пры рабоце з электрамеханізмамі. Асноўныя правілы не такія ўжо і складаныя. Так, нельга сядзець на бункеры камбайна пры набліжэнні да паветраных ліній электраперадачы. Забараняецца спыняцца пад ЛЭП і займацца рамонтам. У выпадку судакранання механізма машыны з правадамі механізатар павінен як мага хутчэй разарваць кантакт і адвесці рухомую частку ад такаводных, небяспеку ствараюць крокавае напружанне ці кантакт чалавека з машынай на зямлі. Нельга прыступаць да работы на электраабсталяванні пры наяўнасці пашкоджання ізаляцыі кабеляў, адсутнасці агароджаў, адкрытых такаводных частак абсталявання. Забараняецца ажыццяўляць рамонт працуючага электраабсталявання. Пры перамяшчэнні перасоўных машын сілкавальны кабель неабходна адключаць ад электрасеткі.
Важна, каб усе работнікі былі навучаны метадам аказання першай даўрачэбнай дапамогі пацярпеламу ад дзеяння электрычнага току. Не забывайце пра тое, што ён уяўляе смяротную небяспеку для жыцця. Будзьце ўважлівыя!
Аляксандр ДЗЕМІДЗЮК, інспектар Жабінкаўскай раённай энергаінспекцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уборачная кампанія – адказная пара не толькі для тых, хто непасрэдна вырошчвае хлеб, але і для электратэхнічнага персаналу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика