Президент Александр Лукашенко посетил Миоры. Здесь планируется возвести кардиологический центр. 21.by

Президент Александр Лукашенко посетил Миоры. Здесь планируется возвести кардиологический центр

Размер текста:
A
A
A
>

Президент Александр Лукашенко посетил Миоры. Здесь планируется возвести кардиологический центр Падчас наведвання раённай бальніцы Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка параіў маладым матулям вярнуцца ў радзільнае аддзяленне яшчэ неаднойчы, каб у кожнай сям’і выхоўвалася не менш за тры-чатыры дзіцяці. 

У час рабочай паездкі кіраўнік дзяржавы наведаў новую раённую бальніцу. Цяпер у ёй для лячэння выкарыстоўваюць сучаснае абсталяванне, дарэчы, у асноўным беларускай вытворчасці, укараняюць новыя методыкі лячэння і дыягностыкі. Са слоў міністра аховы здароўя Валерыя Малашка, Міёрская ЦРБ стала свайго роду стандартам на першым узроўні аказання медыцынскай дапамогі. Прэзідэнт звярнуў увагу на пажылых, асабліва адзінокіх. Іх неабходна даглядаць. З яго слоў, нічога дрэннага няма, калі яны перазімуюць у гэтай бальніцы.

Кіраўніка дзяржавы з асаблівай радасцю віталі пацыенты ў радзільным і педыятрычным аддзяленнях. Для хутчэйшага выздараўлення ён падрыхтаваў для іх падарункі — кошыкі з фруктамі, зефірам і натуральным шакаладам без цукру “Прэзідэнт”.


Президент Александр Лукашенко посетил Миоры. Здесь планируется возвести кардиологический центр Бальніца ўпрыгожвае райцэнтр. Новы сацыяльны аб’ект паспрыяе і эканамічнаму развіццю раёна. Бізнесмен Аляксей Кавалёнак будуе тут унікальны металапракатны завод з далучэннем нямецкіх інвестыцый і па нямецкіх тэхналогіях. Праект коштам 200 мільёнаў еўра забяспечыць новымі рабочымі месцамі звыш 600 чалавек. У сувязі з запускам завода і далучэннем працоўных рэсурсаў прадпрымальнік звярнуўся да Прэзідэнта з ініцыятывай пабудаваць высокатэхналагічны кардыялагічны цэнтр па нямецкіх стандартах для аказання экстранай і планавай спецыялізаванай дапамогі людзям з захворваннямі сэрца і нервовай сістэмы. Чакаецца, што ўстанова будзе функцыянаваць па прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства.


— З бюджэту на будаўніцтва нічога не патрэбна, усё пабудуе замежны партнёр, кіраванне будзе замежнае. Такіх няма ні ў нас, ні ў Расіі, ні ў Казахстане, — адзначыў Аляксей Кавалёнак.


Прэзідэнт праект вывучыў, ідэю падтрымаў і гатовы дапамагаць.
— Калі мы будзем у цябе лячыць людзей, якія не могуць заплаціць, мы за іх заплацім, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым падкрэсліў, што цэны павінны быць узважанымі.


Праекціроўшчыкам і пастаўшчыком абсталявання выступіць нямецкая кампанія KBV GmbH & Co. KG з больш чым 40-гадовым вопытам работы ў сферы аховы здароўя. Плануецца, што інвестыцыі складуць амаль 77 мільёнаў еўра.

 

Фота БЕЛТА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Падчас наведвання раённай бальніцы Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка параіў маладым матулям вярнуцца ў радзільнае аддзяленне яшчэ неаднойчы, каб у кожнай...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика