Прафесіяналы племянной справы. 21.by

Прафесіяналы племянной справы

Размер текста:
A
A
A

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.
Ракітніцкі сельскі Дом культуры на мінулым тыдні прымаў удзельнікаў раённага семінара-конкурсу майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні БРЖ і аднаўленні статка. У звычайным жыцці гэтых рупліўцаў (а за званне лепшага змагаліся 26 канкурсантаў) можна сустрэць на фермах у гумовых ботах і халатах. Здаваць жа экзамен на прафесіяналізм яны прыехалі па-святочнаму апранутыя. Тут, у Доме культуры, яны дэманстравалі тэарэтычныя веды, аднак улічвалася і практыка – вынікі работы за папярэдні год, дзе галоўны крытэрый – выхад цялят на сто кароў.
Конкурс адкрыў дырэктар РСУП “Брэстплемпрадпрыемства” па Жабінкаўскім раёне Дзмітрый Нікіцін:
– Прыемна бачыць у гэтай зале спецыялістаў, ад якіх напрамую залежыць аднаўленне статка. А малако акурат і пачынаецца з аднаўлення: нараджэння здаровага цяляці, вырошчвання цялушкі, своечасовага і эфектыўнага яе пакрыцця і зноў-такі расцёла. На жаль, не ва ўсіх сельгасарганізацыях з гэтым гладка. Так, за 7 месяцаў у раёне асемянілі ўсяго 8554 каровы і цялушкі, што на 279 менш, чым летась. Слабым “звяном” было і застаецца пакрыццё цялушак. Сітуацыя зразумелая, аднак гэта не нагода апускаць рукі. Трэба прыкласці ўсе намаганні па выяўленні “ахвочых” кароў і своечасовым іх асемяненні.
Дзмітрый Аляксеевіч пажадаў поспехаў канкурсантам. Ацэньвала іх веды журы, у склад якога ўвайшлі начальнік Жабінкаўскай раённай ветэрынарнай станцыі Міхаіл Чырук, заатэхнік па штучным асемяненні РСУП “Брэстплемпрадпрыемства” Таццяна Сінькевіч, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Іван Міцкевіч і галоўны спецыяліст упраўлення Таццяна Хадакоўская.
Іспыты складаліся з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай. Спачатку канкурсанты пісьмова адказвалі на пытанні тэстаў. Затым для атрымання балаў у практычнай частцы трэба было адказаць яшчэ на шэраг пытанняў, толькі на гэты раз ужо вусна. Адны расказвалі і паказвалі, як падрыхтаваць стол да пачатку асемянення, працэс упакавання паеты ў шпрыц, другія – як вызначыць якасць насеннага матэрыялу пад мікраскопам і іншае. З гэтым заданнем усе справіліся на выдатна. Яно і зразумела: маюць штодзённы вопыт.
Тэхнікі-асемянатары розных узростаў і з розным вопытам работы прадстаўлялі свае сельгаспрадпрыемствы на конкурсе. Перамогу ў ім святкавалі Пётр і Святлана Пашкевічы з ААТ “Жабінкаўскі” (адпаведна першае і другое месцы), а таксама Аляксандр Мікуц з ААТ “Рагазнянскі”, які апынуўся на трэцяй прыступцы “п’едэстала”.
Пётр Пашкевіч рупіцца ў “Жабінкаўскім” 10 гадоў. Яму даводзіцца мець справу з амаль паўтысячным пагалоўем БРЖ. Выхад цялят летась склаў 90,3 і 82 % – эфектыўнасць асемянення. Набраныя балы падчас тэарэтычнага іспыту дазволілі яму заняць ганаровае першае месца ў раённым конкурсе. У Святланы Пашкевіч вопыту работы таксама не займаць – 6 гадоў на пасадзе аператара па штучным асемяненні БРЖ. Паказчык 88 – выхад цялят на 100 кароў – крышку меншы, чым у Пятра, затое пагалоўя, якое яна абслугоўвае, у два разы больш. Замыкае тройку лідараў Аляксандр Мікуц. Ён у прафесіі вось ужо 12 год. Яго штодзённай увагі патрабуюць 900 кароў і цялушак, а выхад цялят летась склаў 77,3.
Лепшымі заатэхнікамі-селекцыянерамі ў розных намінацыях прызнаны: Мікіта Кузьміч (ААТ “Вазнясенскі”), Таццяна Даманская (ААТ “Азяты АГРА”) і Віктар Максімук (ААТ “Хмелева”).
Самым маладым (па працоўным стажы) сярод прэтэндэнтаў на перамогу аказаўся Уладзімір Актысюк з ААТ “Азяты АГРА”, а вось Васіль Пікалюк з ААТ “Вазнясенскі” “ветэран” у сваёй прафесіі – звыш двух дзясяткаў гадоў займаецца аднаўленнем статка. Усе названыя пераможцы ў сваіх намінацыях атрымалі дыпломы і прэміі, а астатнія ўдзельнікі, якім не пашчасціла патрапіць у спіс лідараў, атрымалі грашовыя сертыфікаты.
Наперадзе – абласны этап конкурсу.
На здымку: сямейны тандэм пераможцаў Пятра і Святланы ПАШКЕВІЧАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара. Ракітніцкі сельскі Дом культуры на мінулым тыдні прымаў удзельнікаў раённага семінара-конкурсу майстэрства сярод работнікаў па...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика