Час збіраць брусніцы і журавіны. 21.by

Час збіраць брусніцы і журавіны

Размер текста:
A
A
A

З 8 жніўня на Брэстчыне афіцыйна адкрыецца сезон збору брусніц, а ісці па журавіны сёлета дазваляецца з 24 жніўня. Такія тэрміны ўстаноўлены рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 17.07.2018 г. № 439.
Кожны рэгіён Беларусі прымае рашэнне аб тэрмінах нарыхтоўкі самастойна ў залежнасці ад мясцовых умоў надвор’я і ступені спеласці ягад. У гэтым годзе яны паспелі на Брэстчыне некалькі раней, чым звычайна. Напрыклад, летась у Брэсцкай вобласці брусніцы дазволілі збіраць і нарыхтоўваць з 16 жніўня, а журавіны – з 1 верасня.
Жабінкаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што згодна з Правіламі нарыхтоўкі драўняных сокаў, збору, нарыхтоўкі (закупкi) дзiкарослых раслiн i (або) іх частак, зацверджанымі Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2016 г. № 37:
— збор, нарыхтоўка ягад ажыццяўляюцца ў стане іх спеласці ўручную;
— яны павінны збірацца спосабамі, якія не прынясуць шкоды ягаднікам і не прывядуць да іх знішчэння;
— пры зборы, нарыхтоўцы (закупцы) брусніц колькасць спелых ягад павінна быць не менш за 99 працэнтаў ад сабранай масы;
— пры зборы, нарыхтоўцы (закупцы) журавін спелыя ягады павінны складаць не менш за 95 працэнтаў ад сабранай масы.
Парушэнне правілаў нарыхтоўкі, збору або закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак згодна з артыкулам 15.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях караецца штрафам у памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічынь.
Наталля ЯКІМАВЕЦ, галоўны спецыяліст Жабінкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 8 жніўня на Брэстчыне афіцыйна адкрыецца сезон збору брусніц, а ісці па журавіны сёлета дазваляецца з 24 жніўня. Такія тэрміны ўстаноўлены рашэннем Брэсцкага...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика