РАЙАДДЗЕЛ Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследваў крымінальную справу аб незаконнай здабычы рыбы на возеры Баторына, што ў нашым раёне.
Прыродзе нанесены ўрон ў асабліва буйным памеры. 20 чэрвеня гэтага года два мясцовыя жыхары, мужчыны 1985 і 1958 гадоў нараджэння, з дапамогай нератаў на ўласнай драўлянай лодцы сярод белага дня незаконна здабылі каля 25 кілаграмаў рыбы. Нанесены ўрон склаў амаль на 20000 рублёў.
Мужчыны аплацілі нанесены ўрон у поўным памеры. Іх абвінавачваюць па ч. 4 арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, крымінальная справа перададзена ў суд. Названы артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў.
РАЙАДДЗЕЛ Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследваў крымінальную справу аб незаконнай здабычы рыбы на возеры Баторына, што ў нашым раёне. Прыродзе...