У ДТЗ пад Мастамі загінула 19-гадовая дзяўчына. Яе бацька заснуў за рулём. 21.by

У ДТЗ пад Мастамі загінула 19-гадовая дзяўчына. Яе бацька заснуў за рулём

08.08.2018 15:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaigrodno.by

ДТЗ са смяротным фіналам адбылося 7 жніўня пад Мастамі, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Сям'я гродзенцаў вярталася на "Опелі" з украіны, куды яны ездзілі на адпачынак. Каля вёскі Монкавічы бацька заснуў за рулём. Аўтамабіль з'ехаў у кювет, чатыры разы перакуліўся і лёг на дах на праезнай частцы дарогі. 

Пры здарэнні з салона машыны выпала 19-гадовая дачка кіроўцы і загінула на месцы. Паводле звестак ДАІ, дзяўчына ехала ехала на заднім сядзенні справа і, хутчэй за ўсё, не была прышпіленая рамянём бяспекі. 

Траўмы атрымаў і яе васьмігадовы брат, які, паводле папярэдняй інфармацыі, сядзеў побач і нічым не быў зафіксаваны. Яго і бацьку шпіталізавалі. Жонка кіроўца і сябар, які ехаў на пярэднім сядзенні, не атрымалі сур'ёзных раненняў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by ДТЗ са смяротным фіналам адбылося 7 жніўня пад Мастамі, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.  Сям'я гродзенцаў вярталася на "Опелі" з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика