Не пакідайце смецце ў лесе. 21.by

Не пакідайце смецце ў лесе

08.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны з нас хоць раз бываў у лесе: збіраў грыбы або ягады, выязджаў на адпачынак. Бо, як вядома, лясное паветра аказвае гаючы эфект на арганізм чалавека.
І ні для кога не сакрэт, што на асобым кантролі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці не першы год знаходзіцца даручэнне кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні навядзення парадку ў лесе і на тэрыторыях, прылеглых да населеных пунктаў і садовых таварыстваў.
Аднак, з году ў год пры ажыццяўленні кантрольных мерапрыемстваў выяўляюцца факты засмечанасці лясоў і прылеглых да іх тэрыторый. Сёлетні год – не выключэнне.
Несанкцыянаванае размяшчэнне побытавых адходаў выяўлена ў Чарнаўчыцкім лясніцтве ДЛГУ “Брэсцкі лясгас” каля садовага таварыства “Дубок Плюс” Брэсцкага раёна; на землях УП “Прылуцкая старана” за вёскай Гершоны гэтага ж раёна паблізу нядзейснай помпавай станцыі; на землях КСУП “Гутава” Драгічынскага раёна недалёка ад ляснога масіву і вёскі Гутава; у лясным масіве Юзэфінскага вопытна-вытворчага лясніцтва і Брашэвіцкага лясніцтва ДЛГУ “Драгічынскі лясгас”; паблізу Новапапінскага лясніцтва ДЛГУ “Драгічынскі лясгас” на землях Папінскага сельскага Савета ў вёсцы Зарэчка; у лясным масіве Хаціслаўскага лясніцтва ДЛГУ “Маларыцкі лясгас”.
“Пасля мяне – хоць патоп”, – сказаў калісьці адзін са шматлікіх французскіх каралёў. На жаль, такія адносіны людзей да прыроды сустракаюцца даволі часта. Але калі мы жадаем гуляць у чыстым лесе, карыстацца яго дарункамі, дыхаць свежым паветрам і марым, каб нашы дзеці мелі такую магчымасць, то не трэба пакідаць у лясных масівах падобных “патопаў” са смецця.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны з нас хоць раз бываў у лесе: збіраў грыбы або ягады, выязджаў на адпачынак. Бо, як вядома, лясное паветра аказвае гаючы эфект на арганізм чалавека. І ні для кога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика