На территории Ушаччины вновь пройдёт ралли-спринт. Подробности здесь!. 21.by

На территории Ушаччины вновь пройдёт ралли-спринт. Подробности здесь!

08.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ралі-спрынт Ушачы-2018

Аўтаспартыўныя спаборніцтвы пад такой назвай пройдуць у рамках Кубка Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Ушацкага раёна ў нядзелю, 12 жніўня. Дарога ад Дарошкавіч да Скачых, а таксама ад Замошша да Рагуцкіх будзе закрыта для выкарыстання ў звычайным рэжыме. Гэта значыць, што любы рух транспартных сродкаў і пешаходаў будзе абмяжоўвацца праваахоўнікамі прыкладна з 11 да 18 гадзін. Арганізатары просяць грамадзян загадзя прадугледзець свой маршрут, пільна сачыць за дзецьмі, не пакідаючы іх без нагляду і не дазваляючы гуляць ля дарог.

Для ўсіх жадаючых паназіраць за ралі будзе арганізавана спецыяльная глядацкая зона. Знаходжанне ў любой іншай кропцы падчас правядзення гонкі небяспечнае для жыцця.

Каардынаты глядацкай зоны, а таксама схемы для бяспечнага прагляду размешчаны на афіцыйным сайце мерапрыемства rally2.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ралі-спрынт Ушачы-2018 Аўтаспартыўныя спаборніцтвы пад такой назвай пройдуць у рамках Кубка Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Ушацкага раёна ў нядзелю, 12 жніўня....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика