Семью Кравченко с Кублич уважают односельчане, а их усадьба одна из лучших на территории сельсовета. 21.by

Семью Кравченко с Кублич уважают односельчане, а их усадьба одна из лучших на территории сельсовета

08.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Летась сядзіба Уладзіміра Юр’евіча і Зінаіды Мікалаеўны Краўчанкаў на раённым конкурсе па добраўпарадкаванні прызнана лепшай у Кубліцкім сельсавеце. Гэтая настаўніцкая сям’я карыстаецца сапраўднай павагай у аднавяскоўцаў. Яе галава – майстар на ўсе рукі, з-пад якіх выйшаў, напрыклад, не адзін самаробны трактар. Жонка – ідэальная гаспадыня і выдатная кулінарка. І гэта толькі павярхоўная характарыстыка глыбокіх, мудрых людзей, якія сёлета, з закрыццём школы, закончылі саракагадовую педагагічную дзейнасць і цяпер будуць вучыцца “дазваляць сабе ленавацца”. Толькі вось ці атрымаецца…

“Шкада, што мае дзеці не вучыліся ў вас”

Гэтую фразу заўсёды казала Зінаідзе Мікалаеўне былы дырэктар школы М.В.Ярмош, калі заходзіла на ўрок ці чула яго фрагмент, паколькі кабінеты былі побач: “Ёсць многа настаўнікаў, якія правядуць перад правяраючымі адкрыты ўрок, падрыхтуюцца і зробяць гэта выдатна, а Зінаіда Мікалаеўна штодня працавала, быццам на паказ. Кожны яе ўрок быў адкрытым. Не ўрок, а казка. Памятаю, як падчас праверкі спецыяліст райаддзела адукацыі Т.М.Русак паставіла ёй дзясяткі, дадаўшы, што ніякіх заўваг няма”.

З.М.Краўчанка знаёміла пачаткоўцаў са з’явамі, паняццямі праз сувязь з іншымі прадметамі і асяроддзем, не карысталася напрацоў­камі мінулых гадоў, паколькі планы пісала і рыхтавалася наноў пад канкрэтных вучняў. Узначальвала раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў, бо па сутнасці і з’яўлялася метадыстам, у якога мог павучыцца любы.

Цалкам адпавядае Зінаідзе Мікалаеўне і муж, які на год раней скончыў Мазырскі педагагічны інстытут па спецыяльнасцях фізіка і тэхнічнае навучанне. У Нараўлянскім раёне ўзначальваў сярэднюю школу, у Кублічах выкладаў фізіку, інфарматыку, тэхнічную працу. Многія хлопцы, уключаючы ўласных сыноў, дзякуючы яму абралі тэхнічныя спецыяльнасці і скончылі прэстыжныя ВНУ. Гэта ён быў апорай школы па заробку пазабюджэтных сродкаў: з яго майстэрні выходзілі ў свет шпакоўні, скрыні для расады, а хлопцы вучыліся быць гаспадарамі, як Уладзімір Юр’евіч.

Сустрэлі толькі добразычлівасць

На Ушаччыне сям’я апынулася і выпадкова, і не. Канечне, калі б не бяда, з сяла Галоўчыцы Нараўлянскага раёна яны б не крануліся. Гэта родная вёска Зінаіды Мікалаеўны. У савецкія часы – з цагельным заводам і моцнай гаспадаркай, з дзвюма школамі: аздараўленчай, рэспубліканскага значэння і звычайнай. Маладым настаўнікам выдзелілі чатырохпакаёвую кватэру, нарадзіліся сыны…

Усё абрушылася 26 красавіка 1986 года з аварыяй на ЧАЭС. Праўда, у гэты дзень яны пра тое не ведалі. Пазней, калі праз знаёмых пайшлі папярэджанні пра небяспеку, экстранна вывозілі сыноў у Мінск, а потым наогул пачаўся жах, падобны на вайну: эвакуацыя з дзесяці, пятнаццацікіламетровай зоны. Каўказ, Уладзівасток і іншыя аздараўленчыя цэнтры, дзе па некалькі месяцаў жылі школьнікі, а настаўнікі іх суправаджалі. “Мамачка, як я хачу дадому, не патрэбны мне гэтыя пальмы, куды лепш бачыць бярозку з вакна свайго пакоя”, – настаўніца добра памятае ўрывак з ліста вучаніцы. Вельмі любіла сваю вёску і яна, дарэчы, мужа-гараджаніна з Чэркасаў зрабіла вясковым жыхаром. Але калі пачалі паміраць вучні, знаёмыя, пакінулі родныя мясціны – за год да масавага перасялення аднавяскоўцаў у Мазыр. Абралі Кублічы, дзе ўжо жыў брат Зінаіды Мікалаеўны.

“Кажуць, чым паўночней, тым больш суровы народ?” – пытаюся ў З.Краўчанкі і чую прыемны для маёй ўшацкай душы адказ: “У кожнай мясцовасці сустрэнеш розных людзей. Але мы тут бачылі толькі чуласць і добразычлівасць. Прыехалі з мінімальным наборам рэчаў: мала што дазвалялася браць, а часы былі “талонныя”, калі нічога не купіць. І нам ішлі насустрач, без чэргаў выдзялялі неабходнае, дзецям давалі пуцёўкі нават на мора. Знаёмыя, якія апынуліся ў Расіі і Гродзенскай вобласці, казалі, што раз-пораз сустракалі на сабе насцярожаныя позіркі, быццам заразныя… У нас падобнага не было. Хутка прыжыліся і аднавяскоўцам за дабро плацілі дабром”.

Шаўкоўніца і грэцкі арэх

Аднак, што ўсё ж умясцілі ў адзіную выдзеленую бясплатна фуру пры пераездзе з Гомельшчыны, дык гэта сорак сартоў руж, вінаграду, персіка і розных дзівосных раслін. Выпісвалі з Арменіі, іншых краін… “І на дзясяты год пераканаліся, што Віцебшчына – сапраўды зона рызыкоўнага земляробства”, – смяецца Уладзімір Юр’евіч. Многае не ўдалося захаваць нават пры самым старанным доглядзе, але грэцкі арэх, шаўкоўніца радуюць пладамі і зараз. Не стамілася Зінаіда Мікалаеўна разводзіць і розныя кветкі, ліку якім не ведае. І хоць на падворку ўсімі колерамі пераліваліся петуніі, гваздзікі, флёксы, ружы, гаспадыня расчаравана прыгаворвала: “У мяне ж зараз вакол дома пуста, прыбрала ўчора ад моцнага ветру”. І сапраўды мноства гаршочкаў у кашпо і без, розныя падстаўкі для іх былі акуратна схаваны ў гаспадарчых пабудовах.

Аб тым, што завітаюць нечаканыя госці, Краўчанкі і не здагадваліся. І пры тым, што засталі гаспадароў за хатнімі заняткамі, уразіў ідэальны парадак. Ён кідаўся ў вочы ад выкладзенага пліткай ганка ды прасторнай прыхожай, у якой сланцы і басаножкі не гулялі ў “адшукай пару”. Такі ж быў і ў вялікай светлай зале, і ў кабінеце, дзе за камп’ютарам абмяркоўвалі нейкую прыладу бацька з сынам. А былі ж і гарэзы ўнукі! Толькі Маша з Цімафеем, відаць, прывучаны да парадку. Сакрэт такога ўкладу аказаўся больш чым просты. Падымаюцца Краўчанкі штодня а палове пятай, а калі на работу трэба, то ў чатыры і раней. Так заведзена. Абжываліся на новым месцы і гаспадарку вялікую даглядалі з каровамі, парсюкамі, птушкай. Зінаіда Мікалаеўна любіць смачна гатаваць. А колькі часу займаюць толькі кветкі! Вось і атрымліваецца, што да “адкрытых ўрокаў” яна гатова без папярэджання не толькі ў школе. Вядзе іх штодня на паказ, ды не для паказухі.

Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась сядзіба Уладзіміра Юр’евіча і Зінаіды Мікалаеўны Краўчанкаў на раённым конкурсе па добраўпарадкаванні прызнана лепшай у Кубліцкім сельсавеце. Гэтая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика