Глыбіні вады ўтойваюць небяспеку. 21.by

Глыбіні вады ўтойваюць небяспеку

09.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У спякотнае надвор’е хочацца адпачыць на беразе ракі ці возера і абавязкова пакупацца. Аднак нявінны занятак можа абярнуцца бядой, калі не выконваць правілы бяспекі. На жаль, у параўнанні з мінулым годам сёлета павялічылася колькасць загінулых у вадаёмах, дзе забаронена купанне, а таксама ў дазволеных месцах, з 8 да 19 чалавек.
Няшчасны выпадак адбыўся 21 ліпеня ў вёсцы Хідры Кобрынскага раёна. Аднагадовы малыш патануў у сажалцы ў двары дома. У той жа дзень у Пінскім раёне ў рацэ Ясельда загінуў 13-гадовы падлетак. У нядзелю, 29 ліпеня, у Брэсцкай вобласці патанулі 4 чалавекі: у Бярозаўскім раёне – мужчына 1986 года нараджэння, у горадзе Брэсце – жыхар Драгічына 1984 года нараджэння, у Іванаўскім і Ляхавіцкім раёнах – 35-гадовы і 62-гадовы мужчыны. Асноўнай прычынай іх гібелі стала ўжыванне алкагольных напояў і бестурботнасць пры знаходжанні на вадзе.
Помніце: падчас адпачынку забаронена заплываць за буйкі, купацца ў нецвярозым выглядзе, наладжваць у вадзе небяспечныя гульні, пакідаць дзяцей без нагляду каля вадаёмаў, скакаць з абрываў і выпадковых вышак, не праверыўшы дно.
Часта трагедыі здараюцца пры купанні ў неабсталяваных для гэтага месцах, катанні на лодках і іншых плавальных сродках. Напамінаем, што купанне ў забароненых месцах рэк, азёр ці іншых вадаёмаў караецца штрафам у памеры ад адной да трох базавых велічынь.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У спякотнае надвор’е хочацца адпачыць на беразе ракі ці возера і абавязкова пакупацца. Аднак нявінны занятак можа абярнуцца бядой, калі не выконваць правілы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика