Разам – у справах міласэрнасці. 21.by

Разам – у справах міласэрнасці

09.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

080818b

Падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Рэспублікай Беларусь дазваляе пашыраць сферу дзейнасці, каб інтарэсы Царквы і дзяржавы супадалі, у тым ліку і ў сацыяльнай сферы. Сведчаннем таму стала пасяджэнне за круглым сталом, якое ініцыяваў Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама. Круглы стол быў праведзены на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна. У ім прынялі ўдзел дырэктар Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Блашко і клірык кафедральнага сабора святой праведнай Ганны г. Стоўбцы іерэй Георгій Кур’ян. Святлана Зянонаўна пайшла насустрач просьбе рэдакцыі расказаць аб сутнасці гэтага мерапрыемства.

–             Святлана Зянонаўна, уяўляецца, што ў цэнтры ўвагі аказаліся пытанні ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў сацыяльнай абароны з праваслаўнымі прыходамі на месцах?

–             Так. Аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў, дзе праходзіў круглы стол, размяшчаецца пры прыходзе храма свяціцеля Дзмітрыя Растоўскага ў аграгарадку Міханавічы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі сакратар Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы Ірына Бабіч, свяшчэннаслужыцелі акруг епархій, размешчаных на тэрыторыі Мінскай вобласці, прадстаўнікі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама і дырэктары тэрытарыяльных цэнтраў. На пасяджэнне былі вынесены пытанні, агавораны праблемы з практыкі работы з катэгорыямі грамадзян, якім патрэбна сацыяльная абарона, быў шырока прадстаўлены вопыт сумеснай работы з праваслаўнымі прыходамі. Асвятляліся практычныя аспекты і вопыт работы тэрытарыяльных цэнтраў, органаў сацыяльнай абароны па рэалізацыі дзяржаўнага заказу, накіраванага на аказанне дапамогі людзям, што аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Настаяцель храма свяціцеля Дзмітрыя Растоўскага іерэй Дзмітрый Грыцэнка правёў азнаямленчую экскурсію па ўтульных памяшканнях аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, расказаў аб жыцці прыхода. Затым быў адслужаны малебен. Адкрыў, вёў круглы стол старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алег Семянчук. Нам цікава было даведацца аб сацыяльным праеце, які аб’ядноўвае намаганні дзяржавы і Царквы па аказанні дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу. Напрыклад, у прыходзе свяціцеля Дзмітрыя Растоўскага не толькі прадастаўленны памяшканні для работы з інвалідамі, але і створаны ўмовы для рэабілітацыі людзей з інваліднасцю. З інвалідамі працуюць не толькі супрацоўнікі цэнтра, але і прыхаджане храма. У адрас іерэя Дзмітрыя Грыцэнкі гучалі словы прызнання і ўдзячнасці ад прадстаўнікоў органаў сацыяльнай абароны.

–             Што яшчэ ўключала праграма гэтага мерапрыемства?

–             З вялікай цікавасцю ўдзельнікі круглага стала наведалі Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр. Нікога не пакінула раўнадушным прэзентацыя праекта па рэабілітацыі асоб, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Мы пабылі на падвор’і манастыра ў вёсцы Лысая Гара. Тут людзі, якія аказаліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, знаходзяць не толькі прытулак, але і занятак, работу, даглядаюць жывёлу, маюць духоўнае акармленне, робяць спробы сацыялізавацца і быць карыснымі.

–             Святлана Зянонаўна, якім вопытам работы ўзаемадзеяння з Царквою падзяліліся вы?

–             Нам таксама было што расказаць аб практычнай рэалізацыі сацыяльных праектаў паміж тэрытарыяльным цэнтрам і кафедральным саборам святой праведнай Ганны. Па благаславенні благачыннага цэркваў Стаўбцоўскай акругі протаіерэя Аляксандра Марцінчыка для людзей пажылога ўзросту, якія стаяць на ўліку ў нашым цэнтры, адкрыта магчымасць духоўнага акармлення, удзелу ў паломніцкіх паездках. Жадаючыя маглі наведаць Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр, старадаўнюю царкву архангела Міхаіла ў Сынкавічах, Слонімскі Свята-Праабражэнскі манастыр, Мінскі храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб героях, выратаванню Айчыны паслужыўшых, Слонімскі касцёл Св. апостала Андрэя, касцёл Св. Пятра і Паўла ў в. Жупраны, пахавальні Святаполк-Мірскіх, праваслаўную царкву Заслаўскіх, Троіцкую царкву. У паломніцкіх турах нашы падапечныя пазнаёміліся са святынямі свайго раёна. Духоўная асвета пажылых людзей, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра, праходзіць у клубе «Жывое слова», які вядзе протаіерэй Аляксандр Марцінчык. Ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту пастаянна праходзяць сустрэчы са свяшчэннаслужыцелямі прыходаў Стаўбцоўскага благачыння. Стала традыцыяй праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя вялікім хрысціянскім святам. Мы бачым рэальныя плады служэння Царквы, накіраваныя на сацыяльную адаптацыю пажылога чалавека. Сярод людзей, якія наведваюць аддзяленне цэнтра, ёсць тыя, жыццё якіх прыпала на атэістычны час, яны былі за парогам Царквы. І яны маюць смагу па духоўнай асвеце.

З удзелам свяшчэннаслужыцеляў у аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі рэалізуецца праект «Здаровы лад жыцця – аснова паспяховай сацыялізацыі» для асоб з ліку дзяцей-сірот. Прайшло сем гутарак-сустрэч з удзелам прадстаўнікоў цэнтральнай раённай бальніцы, свяшчэннаслужыцеляў, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Для 19 нашых падапечных дзіцяча-юнацкая спартыўная школа падарыла разавыя абанементы на наведванне басейна.

З красавіка бягучага года пры падтрымцы благачыннага протаіеэрэя Аляксандра Марцінчыка пачаў рэалізоўвацца сацыяльны праект «Новае жыццё» для грамадзян, якія вярнуліся з месцаў заключэння. Даны праект накіраваны на зніжэнне рэцыдыўнай злачыннасці ў нашым раёне. Ужо адбыліся дзве гутаркі-сустрэчы з асобамі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі.

У цэнтры працуе клуб «Урокі маральнасці», заняткі ў якім з маладымі інвалідамі вядзе выкладчык нядзельнай школы пры кафедральным саборы святой праведнай Ганны Таццяна Ігумнава. Тры гады запар па ініцыятыве нашага цэнтра праз сістэму дзяржаўнага сацыяльнага заказу маладыя інваліды праходзяць аздараўленне ў лагеры Дыяканічнага дома сацыяльнага служэння прыхода Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в.Тарасава. У бліжэйшай перспектыве стане арганізацыя ў цэнтры валанцёрскага руху «Міласэрнасць» сумесна з сястрыцтвам міласэрнасці кафедральнага сабора святой праведнай Ганны, якое мае карысны вопыт і царкоўную мадэль сястрынскага служэння.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Рэспублікай Беларусь дазваляе пашыраць сферу дзейнасці, каб інтарэсы Царквы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика