12 жніўня – Дзень будаўніка. 21.by

12 жніўня – Дзень будаўніка

09.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


12 жніўня – Дзень будаўніка

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас
з прафесійным святам і з 60-годдзем з дня стварэння будаўнічай арганізацыі
“Шумілінская ПМК-70”!
У будаўнічай галіне Шуміліншчыны заўсёды працавалі і працягваюць працаваць спецыялісты высокай кваліфікацыі, сапраўдныя працаўнікі, якія карыстаюцца заслужанай павагай  і пашанай сярод землякоў.
Тысячы жыхароў Шумілінскага раёна  дзякуюць вам за пабудаваныя жылыя дамы, магазіны, школы, дзіцячыя сады, установы аховы здароўя і культуры.
У гэты дзень хочацца сказаць самыя цёплыя словы ўдзячнасці ветэранам будаўнічага комплексу, людзям, якія сваёй працай аднаўлялі наш край у гады пасляваеннай разрухі, у наступныя дзесяцігоддзі садзейнічалі адраджэнню і развіццю Шумілінскага раёна, захоўвалі вытворчы патэнцыял і перадавалі моладзі самыя лепшыя прафесійныя традыцыі.
Захоўваючы і памнажаючы лепшае з вопыту папярэднікаў,  укараняючы перадавыя тэхналогіі, вы бесперабойна працуеце, актыўна ўдзельнічаеце ў рэалізацыі розных будаўнічых праектаў за межамі раёна, уносіце вялікі ўклад у рэалізацыю важнейшых дзяржаўных праграм.
Дазвольце шчыра падзякаваць за майстэрства, адказнасць, стваральную працу, у якой ёсць часцінка  вашай душы і вашага таленту.
Моцнага здароўя вам, удачы, аптымізму, творчага натхнення і новых прафесійных дасягненняў і годнай зарплаты!

Надрукавана ў №61 ад 10.08.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 жніўня – Дзень будаўніка Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Шумілінскага раёна! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика