Маніторынг санітарнага стану. 21.by

Маніторынг санітарнага стану

10.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

080818e

Супрацоўнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пастаянна праводзіцца маніторынг санітарнага стану мікрараёнаў і вуліц Стоўбцаў. І, на жаль, заўсёды знаходзяцца адрасы безгаспадарчасці. Людзі не жадаюць жыць у чысціні: выкідваюць смецце туды, дзе ім уздумаецца, не абкошваюць пустазелле.

У раённую санітарную службу паступіў сігнал аб тым, што ў елачкі, якія растуць уздоўж дарогі Р2, з боку вуліцы Мінскай, нядобрасумленнымі грамадзянамі выкідваецца смецце. Утварылася несанкцыянаваная смеццязвалка акурат на перасячэнні з вуліцай Цэнтральнай. Працаўнікамі ДЭУ-62, за якімі замацаваны гэты ўчастак дарогі, смецце прыбіраецца, але праз некаторы час туды прыносіцца новае. Як быць з такімі людзьмі? Пэўна, нічога не застаецца, як устанавіць фоталавушку з адначасовым прыцягненнем парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці. Можна паставіць і знак, што звалка смецця ў гэтым месцы забаронена. Магчыма, хоць гэта нейкім чынам паўздзейнічае на неахайных грамадзян.

Пастаянна прыходзіцца нагадваць кіраўніку ЗАТ «Прэмія Агра» Уладзіміру Піліпенку, а таксама старшыні ЖБСК «Нёман» Рэнату Шкварчанку, каб належным чынам праводзілі абкошванне прылеглай тэрыторыі. Не адзінкавыя выпадкі, калі выносіцца прадпісанне жыхарам прыватных дамоў, якія «вырошчваюць» ля сваіх дамоў высокае пустазелле.

Як станоўчы прыклад, клопат аб замацаванай тэрыторыі насупраць зоны адпачынку па вуліцы 17 Верасня, які праяўляе кіраўніцтва ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас». Там ніколі не ўбачыш смецця, заўсёды акуратна абкошана. Жыхарам горада і пражываючым тут людзям прыемна прагуляцца і адпачыць.

Паважаныя грамадзяне, давайце будзем сачыць за парадкам: прытрымлівацца правілаў утылізацыі смецця, знішчаць пустазелле, касіць траву, каб горад наш выглядаў прыгожа, радаваў вока, каб не было сорамна перад гасцямі, якія да нас прыязджаюць.

На здымках: парадак насупраць зоны адпачынку; зарасла прылеглая тэрыторыя ЗАТ «Прэмія-Агра»; смецце ў елках у раёне вуліцы Мінскай.

Ігар КУНЦЭВІЧ, галоўны санітарны ўрач раёна

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пастаянна праводзіцца маніторынг санітарнага стану мікрараёнаў і вуліц Стоўбцаў. І, на жаль, заўсёды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика