Чатыры экіпажы тысячнікаў у ААТ “Святая Воля”.... 21.by

Чатыры экіпажы тысячнікаў у ААТ “Святая Воля”...

10.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4113.jpg

 Пачэснае званне тысячнікаў у мінулым годзе змаглі заслужыць многія хлебаробы Івацэвіччыны – ураджай быў сапраўды добрым, штодня раслі намалоты – і, адпаведна, расла колькасць экіпажаў зернеўборачных камбайнаў, вадзіцеляў на адвозцы збожжа, хто пераадолеў гэты пачэсны рубеж. У бягучым годзе многае склалася інакш, бо неспрыяльнае лета 2018 года не садзейнічала высокім ураджаям, але, разам з тым, гэтыя анамаліі надвор’я прымусілі звярнуць асаблівую ўвагу на калектывы сельгаспрадпрыемстваў, якія і ў такіх надзвычай складаных умовах змаглі дасягнуць дастойных вынікаў.


У гэтым сэнсе асобна вылучаецца ААТ “Святая Воля” – сельгаспрадпрыемства, якое па выніках жніва 2018-га года мае самую высокую ўраджайнасць і дзе высокіх вынікаў змаглі дасягнуць хлебаробы, кажучы спартыўнай тэрміналогіяй, у асабістых дысцыплінах. Чатыры экіпажы камбайнераў-тысячнікаў – гросмайстарскі вынік гаспадаркі! Каб павіншаваць гэтых васьмярых мужчын ­– Аляксея Скарупіча і Мікалая Корзана, Уладзіміра Буйкевіча і Андрэя Буйкевіча, Максіма Кавалевіча і Аляксандра Лукашэвіча , Аляксея Абрамчука і Валерыя Бінкевіча, ­– падзякаваць ім і кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства, уручыць Граматы, кветкі і падарункі, у мінулы панядзелак у ААТ “Святая Воля” наведалася кіраўніцтва Івацэвіцкага раёна. Святочны настрой прысутным дарыў творчы калектыў Святавольскага СДК. 

– Напэўна, упершыню ў гісторыі раёна мы на фінішы жніва маем толькі чатыры экіпажы тысячнікаў-камбайнераў. Магчыма, яшчэ будзе пяты экіпаж, але гэта пад пытаннем. І тое, што на сённяшні дзень усе тысячнікі працуюць у ААТ “Святая Воля”, – гэта лепшае пацвярджэнне: дадзенае сельгаспрадпрыемства – флагман у сельскагаспадарчай галіне раёна, – адзначыў у сваім выступленні старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук. – Звярну ўвагу на яшчэ адзін аспект: у ААТ “Святая Воля” бедная глеба, калі параўноўваць з іншымі гаспадаркамі, нізкі бал маюць землі – і пры гэтым у вас атрымліваецца мець багатыя ўраджаі. І зерневых, і бульбы. Калі наведваюся ў суседнія сельгаспрадпрыемствы, чую тлумачэнні ад аграномаў, што “вымерзла, высахла, чамусьці не атрымалася”, то прывожу ў прыклад ААТ “Святая Воля”: і землі бедныя, а ўраджайнасць дастойная!

Да віншаванняў кіраўніка раёна далучыліся Мікалай Палто, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК (на здымку 1); Ігар Паўшко, кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў. Выступоўцы адзначылі высокую арганізацыю работы сельгаспрадпрыемства: якія б ні складваліся ўмовы, а гаспадарка як была перадавой, так і надалей застаецца ў лідарах.
Усхваляваным і цёплым было выступленне Святланы Завадскай, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, якая падзякавала калектыву за працу і адзначыла, што кіраўніцтва гаспадаркі ідзе заўсёды насустрач, калі трэба аказаць спонсарскую дапамогу, увогуле, жыве клопатамі людзей.

Пасля гэтых слоў віншавання да мікрафона падышоў дырэктар ААТ “Святая Воля” Уладзімір Любушак. Ён падзякаваў кіраўніцтву раёна за высокую ацэнку работы сельгаспрадпрыемства, адзначыў, што дасягненні на хлебнай ніве – гэта вынік нястомнай работы не толькі камбайнераў, але і аграномаў, і інжынернай службы гаспадаркі. Уладзімір Рыгоравіч асобна звярнуўся да механізатараў: 
– Для таго, каб заставацца ў лідарах, трэба ўсе работы выконваць якасна ад пачатку да канца. Што пасееш – тое пажнеш, хто не памятае гэтую мудрасць? Будучы ўраджай закладваецца сёння, ён немагчымы без поўнага захавання тэхналогій. І Кіраўнік краіны на гэта звяртаў нядаўна ўвагу! Нам кожны метр глебы трэба апрацаваць належна, унесці ўгнаенні, даглядаць пасевы – і толькі тады атрымаем плён.
Уладзімір Любушак запрасіў усіх на “Дажынкі”, якія будуць ладзіцца заўтра, у суботу, на стадыёне ў в. Вялікая Гаць.
Аляксандр ГОРБАЧ (фота аўтара).        
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 ААТ “Святая Воля” – сельгаспрадпрыемства, якое па выніках жніва 2018-га года мае самую высокую ўраджайнасць ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика