Хлебаробы філіяла «Лучоса» праводзяць жніво ў добрым настроі. 21.by

Хлебаробы філіяла «Лучоса» праводзяць жніво ў добрым настроі

10.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хлебаробы ведаюць, што толькі са шчырымі памкненнямі да зямлі-карміцелькі, з павагай да яе яна, матухна, аддзячыць ураджаем. А таму заўсёды ўхваляюць шчодрую ніву. У гэтай справе аграрыяў падтрымліваюць творчыя калектывы Капцянскага дома культуры.

На здымку:Хлебаробы філіяла «Лучоса» з мясцовымі артыстамі

На здымку:Хлебаробы філіяла «Лучоса» з мясцовымі артыстамі

Напачатку масавага жніва ў «Лучосе» мясцовыя артысты ўручылі хлебаробам свой шчодры каравай з песняў і скокаў, каб і іх — жытнёвы — быў не меншы і не горшы за іхні. Механізатары ведаюць сваю справу, большасць не першы год прымае ўдзел у галоўнай сельскагаспадарчай кампаніі. Тэхніка добра падрыхтавана да таго, каб працаваць у полі штодня амаль безперапынна. За тым, каб гучна гулі на ніве камбайны ды машыны, задзейнічаныя на ўборцы зерня, сочыць галоўны інжэнер філіяла Міхаіл Васільеў. Амаль тры дзясяткі гадоў ён прысвяціў сельскай гаспадарцы, палову з іх — «Лучосе», дзе на працягу шасці год працуе галоўным інжэнерам. Адказны чалавек, так кажуць пра яго калегі. Любую справу можна даверыць Міхаілу Леанідавічу, заўсёды выканае яе якасна і ў адведзены тэрмін.

Гэта ж можна сказаць і пра галоўнага агранома гаспадаркі Настассю Бойка. Яе працоўны стаж у філіяле налічвае ўсяго чатыры гады. За гэты час маладая жанчына паспела нарадзіць дачушку і вярнуцца на залатую ніву. Раней прызначанага часу выйшла з дэкрэтнага водпуску. Кажа, што ніва паклікала, а яно — прыцяжэнне жытнёвага поля — моцнае. У перыяд жніва адны думы — пра хлеб. Нават дома аб ім гаворка не сціхае. Ёсць што абмеркаваць Настассі з мужам Раманам, які працуе ў гаспадарцы механізатарам. Некалькі гадоў назад дзяўчына прыехала з в. Крынкі Лёзненскага раёна ў Копці, знайшла тут сваё шчасце і засталася ў аграгарадку. Сям’я Бойка гадуе дачушку Кацярынку. Пакуль што дзяўчынка малая і не ведае, па якім шляху пойдзе ў будучым. Бацькі не выключаюць, што наследніца аддасць перавагу працы ў сельскай гаспадарцы. У свае тры гады яна вельмі ўважліва ўглядаецца ў ніву, якая на сонейку адлівае золатам, пляскае ў далоні, калі над ёй робіць няспешныя ўзмахі крыламі бусел, калі бяжыць басанож па расе…

Сапраўдны гаспадар ведае, што зямелька адказвае толькі на клопаты ўлюбённых у сваю справу людзей. Капцянская ўзгадавала нямала такіх. А колькі іх яшчэ будзе наперадзе?!

Таццяна Дзіканава

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика