Старшыня райвыканкама правеў прыем грамадзян. 21.by

Старшыня райвыканкама правеў прыем грамадзян

10.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На бягучым тыдні Дзмітрый Рубан, старшыня райвыканкама, правеў прыем грамадзян. Да кіраўніка раена ад імя ўсіх суседзяў звярнулася жанчына, якая пражывае ў доме №44 по вуліцы Ленінскай у Хоцімску, з пытаннем, якое значна хвалюе ўсіх жыхароў гэтага дома.

Справа ў тым, патлумачыла заяўніца, што дом быў пабудаваны ў 1965 годзе. Тады яшчэ аб выгодах цывілізацыі хацімчане маглі толькі марыць, вось і дом ацяпляўся індывідуальнымі грубамі і нават рыхтаваць прыходзілася не на газавай пліце, а на кухоннай, якая забяспечвала нагрэў за кошт дроў. Для захавання паліва ў двары былі прадугледжаны індывідуальныя адрынкі, але іх аб’ему апынулася мала і тады, вусна, жыхарам дазволілі ўзводзіць дадатковыя пабудовы. Гісторыя для Хоцімска не новая. З часам жыхары гэтага шматкватэрнага дома, зрэшты, як і многіх іншых, узвялі не адзін будынак: да адрына гараж, ды яшчэ і скляпок. Гады ўсіх усе задавальняла. Але час бяжыць, і даброты цывілізацыі прыйшлі да жыхароў названага дома.
Цяпер дом ацяпляецца цэнтралізавана, есць газ, вадаправод і каналізацыя. І… хлявы, да якіх жыхары прыкіпелі душой. Тут яны кансервацыю захоўваюць, бульбу і многае іншае.
А цывілізацыя працягвае крочыць па нашаму райцэнтру. Вось паблізу дома №44 плануецца ўзвесці сучасную пяціпавярхоўку. У чэрвені жыхароў праінфармавалі аб тым, што ўсе незаконныя пабудовы неабходна знесці. Жыхары ўсупрацівіліся. Зрэшты, як ужо было сказана, гісторыя для Хоцімска гэтая не новая: будаўніцтва практычна кожнага новага дома суправаджаецца барацьбой з «шанхаямі». Усе супраць, скардзяцца, а потым, па завяршэнні будаўніцтва і работ па добраўладкаванню, згаджаюцца, што стала значна лепш, эстэтычней і зручней.
Але ў гэты раз усе пайшло ледзь-ледзь «не па сцэнарыі». Кіраўнік УКП «Жылкамгас» даў жыхарам надзею. Ім было сказана, маўляў, знясіце старыя будынкі, а астатнія прывядзіце ў належны выгляд. Тады іх пакінуць. Жыхары айда старацца. За месяц знеслі старыя адрыны, пабялілі тыпавыя, зрабілі аздабленне сайдынгам у адзінай каляровай гаме тых будынкаў, што, як лічаць жыхары, ім патрэбныя. Але… Ім усе роўна абвясцілі аб зносе. А жыхары ж выдаткавалі немалыя грошы… Вось цяпер і просяць кіраўніка раена ўвайсці ў іх становішча і ўзаконіць гаражы ды скляпы.
Дзмітрый Міхайлавіч, уважліва выслухаўшы пазіцыю заяўніцы, адзначыў, што, прымаючы рашэнне, будзе зыходзіць не з пазіцыі асобасных інтарэсаў, а закона. А закон у дадзеным выпадку суровы: незаконных пабудоў на камунальнай зямлі быць не павінна. Пры гэтым, ен вельмі сурова пакрытыкаваў дырэктара Жылкамгаса Сяргея Віннікава за тое, што той дае людзям пустыя абяцанні, звярнуў увагу, што такая сітуацыя ўзнікае ўжо не ў першы раз. «Людзі, сапраўды, панеслі фінансавыя выдаткі. Хай гэта будзе на вашым сумленні. Як будзеце цяпер з гэтым жыць?» — звярнуўся ен да Сяргея Іванавіча. Як будзе жыць далей дырэктар Жылкамгаса, у міры са сваім сумленнем ці ў пакутах, невядома, а Дз. М. Рубану прыйшлося прымаць «саламонава рашэнне».
Улічваючы, што грошы жыхарамі ўжо затрачаны, а дом будзе будавацца не заўтра, усе будынкі да вясны дазволена пакінуць. У далейшым, калі будзе вядома, дзе канкрэтна быць новабудоўлі, да пытання аб зносе ўсе ж вернуцца. У цэлым, пазіцыя старшыні райвыканкама, як і спецыялістаў выканаўчага камітэта, адназначная: падыход да ўсіх павінен быць аднолькавым. Калі пакінуць незаконныя пабудовы жыхарам аднаго дома, то чаму гэтага не зрабіць у дачыненні да жыхароў іншай шматпавярхоўкі? Зразумела, што гэта будзе не толькі незаконна, але і несправядліва.
Трэба разумець, што праца па зносе незаконных пабудоў у дварах шматпавярховак будзе працягнута і да гэтага павінны быць гатовыя жыхары райцэнтра. З іншага боку, нельга не адзначыць, што задума кіраўніка раена правільная: Дзмітрый Міхайлавіч ставіць задачу будаваць новыя дамы такім чынам, каб не прывязвацца толькі да інжынерных сетак, але і, праводзячы работы па добраўпарадкаванні новага дома, акультурваць бліжэйшыя. Прыклад у Хоцімску ўжо есць — гэта добраўпарадкаваная тэрыторыя каля дома №33 па вул. Ленінскай (на здымку). Такім жа чынам плануецца і будаўніцтва новага дома: адначасова будуць добраўпарадкаваны дваровыя тэрыторыі суседніх дамоў па вул. Ленінскай №44 і №48.
Вопыт паказвае: горш не будзе.

Яніна МАВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На бягучым тыдні Дзмітрый Рубан, старшыня райвыканкама, правеў прыем грамадзян. Да кіраўніка раена ад імя ўсіх суседзяў звярнулася жанчына, якая пражывае ў доме №44...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика