Палачанскія даследчыкі. 21.by

Палачанскія даследчыкі

13.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як у Палачанскай СШ спазнаюць родный край.

В качестве иллюстрации.
В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Настаўнікі і вучні Палачанскай сярэдняй школы стварылі тапанімічны даведнік населеных пунктаў раёна, інтэрактыўную карту Маладзечаншчыны, запусцілі інтэрнэт-сайт «Маладзечанскі край у прасторы і часе». А пачалася даследчая краязнаўчая работа пяць гадоў таму, калі ў рамках школьнай бізнес-кампаніі быў распрацаваны турыстычны маршрут «Сцежкамі славутых землякоў», па якім прайшла не адна сотня дарослых і дзяцей.

Ад Груздава да Яхімоўшчыны
Настаўнік геаграфіі і біялогіі Юрый Мяцельскі каля пяці гадоў кіруе таварыствам вучняў «Шлях у навуку», з 2004-га займаецца са школьнікамі даследчай дзейнасцю па геаграфічным краязнаўстве і экалогіі. Юрый Міхайлавіч расказвае, што пачынаецца маршрут ля Груздаўскай царквы Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы – помніка драўлянага дойлідства, месца захавання знакамітай іконы Маці Божай Груздаўскай. Далей турысты спыняюцца ў вёсцы Аборак, які называюць маладзечанскай Меккай. Тут ёсць на што паглядзець: рэшткі старога касцёла святога Роха, касцельная брама, скляпенне магнатаў Дадэркаў, старажытныя каталіцкія могілкі, дзе пахаваныя контр-адмірал рускага флоту Іван Канаржэўскі і яго сям’я. Аборак цесна звязаны з іменем Міхала Клеафаса Агінскага, тут нарадзіўся Леанард Ходзька, сакратар кампазітара і дыпламата. Далей турысты заязджаюць на коннаспартыўны комплекс «Палачаны», аглядаюць будынак чыгуначнага вакзала, узведзенага палякамі ў 20-я гады мінулага стагоддзя на месцы драўлянага, які быў спалены ў час вайны. Адзінае аналагічнае збудаванне – вакзал у Багданаве на Валожыншчыне. Яшчэ адзін пункт школьнага краязнаўчага маршруту – камень-крыж, які шануюць як католікі, так і праваслаўныя. Камень лічыцца цудадзейным і заўсёды ўпрыгожаны ручнікамі і кветкамі. Канчатковы пункт падарожжа – сядзібна-паркавы комплекс «Яхімоўшчына» з цікавымі архітэктурнымі збудаваннямі другой паловы ХІХ стагоддзя, прыгожым паркам і вадаёмамі, домікам, дзе жыў і працаваў Янка Купала. На маршруце шмат аб’ектаў, што маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

— Гэтым шляхам прайшлі настаўнікі геаграфіі, біялогіі, школьнікі Маладзечаншчыны, група настаўнікаў геаграфіі вобласці, госці з Віцебшчыны. Экскурсаводамі былі палачанскія старшакласніцы. І цяпер час ад часу паступаюць заяўкі, у тым ліку і са сталіцы, — расказвае Юрый Мяцельскі.

Ён спадзяецца, што турыстычны маршрут застанецца запатрабаваным. Яго можна ператварыць у пешы ці веласіпедны паход выхаднога дня.

Чаму Кілтаўцы?
Юныя даследчыкі з краязнаўчага гуртка «Пошук» сталі задумвацца пра паходжанне назваў населеных пунктаў Маладзечаншчыны.
— Такія звесткі раскіданыя па розных навуковых крыніцах. Мы вырашылі стварыць асобны атлас для Маладзечанскага раёна – падобны ўбачылі на Валожыншчыне, — расказвае Юрый Міхайлавіч. – Тапаніміка – гэта мова зямлі. Геаграфічныя назвы (тапонімы) захоўваюць у сабе напамін пра гістарычныя падзеі, рассяленне народаў, асаблівасці жыцця ў той ці іншай мясцовасці.

Настаўнік прыводзіць прыклад: чаму вёска Кілтаўцы так называецца? Першае, што прыходзіць у галаву, — слова «кілт» (мужчынская шатландская спадніца). Але назва паходзіць ад літоўскага слова «keltas» — паром. Напэўна, тут існавала паромная пераправа, калі Беразіна была паўнаводная.

На стварэнне тапанімічнага даведніка «Назвы зямлі Маладзечанскай» і атласа айконімаў (найменняў населеных пунктаў) спатрэбіўся амаль год. Апытвалі вяскоўцаў, праводзілі сустрэчы з доўгажыхарамі, ветэранамі, маладзечанскімі краязнаўцамі, сярод якіх і Міхась Казлоўскі, дарэчы, выпускнік Палачанскай школы.

У Юрыя Мяцельскага ёсць вялікае жаданне выдаць атлас, каб яго мог набыць у гарадской кнігарні любы турыст ці зацікаўлены чалавек. Педагог просіць адгукнуцца людзей ці арганізацыі, якія маглі б дапамагчы ў гэтай справе.

Настаўнік геаграфіі і біялогіі Юрый Мяцельскі і 11-класніца Паліна Фалей.




Віртуальнае падарожжа
Сабраны краязнаўчы матэрыял і таманімічныя звесткі было вырашана аб’яднаць і размясціць у інтэрнэце для ўсеагульнага доступу. Так нарадзіўся праект «Маладзечанскі край у прасторы і часе» і з’явіўся сайт «Палачаны-сіці» (polochany.jimdo.com). Гэта вынік калектыўных намаганняў настаўнікаў на чале з дырэктарам школы Паўлам Закружным, многіх старшакласнікаў. Шмат дапамагае сын Юрыя Мяцель-
скага Віталій, будучы праграміст.

— Віртуальнае падарожжа па раёне будзе цікавае тым, хто нарадзіўся на Маладзечаншчыне, жыве за мяжой, прыязджае рэдка ці даўно тут не быў. Гэта зручна для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, можа быць запатрабаваным турысцкімі арганізацыямі і аматарамі, — гаворыць Юрый Мяцельскі.




Педагог адзначае: інтэрнэт-сайт — праект доўгачасовы, інфармацыі вельмі шмат. Трэба таксама тэхнічна ўдасканальваць работу самога рэсурсу, каб яго было лягчэй знайсці карыстальніку.
Юрый Мяцельскі займаецца навуковай працай са студэнцтва. Яго педагагічны стаж — 36 гадоў, 18 з іх ён працуе ў Палачанах. Удзельнічае ў стварэнні навучальных школьных праграм і дапаможнікаў па геаграфіі і прыродазнаўстве. Нядаўна яму прысвоена самая высокая кваліфікацыйная катэгорыя — настаўнік-метадыст (такіх географаў, можа, дзясятак у краіне). Педагог не толькі генерыруе ідэі, але і знаходзіць аднадумцаў-памочнікаў сярод сваіх вучняў. Гаворыць, што самая лепшая аддача ад працы – калі бачыш вынік, калі дзеці паступова, часам непрыкметна для саміх сябе пачынаюць праяўляць цікавасць да прыроды і навакольнага свету, уцягваюцца ў даследчую дзейнасць, атрымліваюць вышэйшую адукацыю і працуюць па спецыяльнасцях, звязаных з геаграфіяй, краязнаўствам, экалогіяй, турызмам. Як, напрыклад, выпускніцы школы Анастасія Парфіяновіч, Вольга Каралевіч, Кацярына Маскалевіч. Арцём Цанцавіцкі ўжо даўно перавысіў свайго настаўніка, пакарыў не адну горную вяршыню, з’яўляецца майстрам спорту па турызме. Вось і Паліна Фалей, цяперашняя «зорачка» Юрыя Міхайлавіча, практычна вызначылася.

— Стану настаўніцай пачатковых класаў альбо геаграфіі і біялогіі, — гаворыць яна.

Мяцельскі марыць стварыць краязнаўчы сшытак для школьнікаў «Мая Маладзечаншчына» і электронны дапаможнік да яго. Вартыя ўвагі імёны палачанскіх настаўнікаў, расстраляных у час Вялікай Айчыннай вайны, летапіс Палачанскай школы, якая ўпершыню ўпамінаецца ў далёкім 1850 годзе. Разам з вучнямі ён марыць сабраць усю інфармацыю ў асобную кнігу… Год малой Радзімы – добрая нагода для таго, каб спазнаць свой край яшчэ лепш.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як у Палачанскай СШ спазнаюць родный край. Настаўнікі і вучні Палачанскай сярэдняй школы стварылі тапанімічны даведнік населеных пунктаў раёна, інтэрактыўную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика