Другі дзень Тыдня культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”. 21.by

Другі дзень Тыдня культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”

14.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSCN9975

Лірычная музыка пра Бацькаўшчыну, родную мову, малую радзіму лілася на плошчы райцэнтра з ранку. Яна нібы запрашала прахожых: не спяшайцеся, супыніцеся на хвілінку, паглядзіце на вынікі працы воранаўскіх майстрыц. А паглядзець было на што.


DSCN9978

Умеліцы з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры пастараліся — на суд землякоў і гасцей Воранаўшчыны выставілі свае лепшыя работы. Лялькі-беларусачкі, абярэжныя лялькі, прыгожыя шкатулкі, карціны з саломкі… Усяго і не пералічыш. А непадалёку, не зважаючы на мітусню дня, майстар народных промыслаў Галіна Мялько займалася сваёй справай — вышыўкай. Іголка “слухала” гаспадыню і старанна “выводзіла” ўзор за ўзорам. Жадаючыя маглі атрымаць ад жанчыны майстар-клас.


DSCN9964

DSCN9971

— Я не толькі вышываю ніткамі, але і бісерам, — расказала Галіна Віктараўна. — Няблага атрымліваюцца дэкаратыўныя сувеніры, шкатулкі. А яшчэ люблю маляваць, асабліва — прыроду.

Прахожыя маглі палюбавацца і на карціны, вышытыя пенсіянеркай Саламеяй Іосіфаўнай Антоненка з Воранава. Абразы, кветкі, птушачкі, закаханыя — не аднаго года работа. Вышываць жанчына пачала яшчэ ў дзявоцтве. І да гэтага часу не закінула творчую справу. А наколькі таленавіта зроблена, лічыць, няхай ацэняць землякі.


DSCN9972

DSCN9980

DSCN9981

DSCN9982

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лірычная музыка пра Бацькаўшчыну, родную мову, малую радзіму лілася на плошчы райцэнтра з ранку. Яна нібы запрашала прахожых: не спяшайцеся, супыніцеся на хвілінку,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика