Віншаванні з працоўнай перамогай. 21.by

Віншаванні з працоўнай перамогай

15.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

150818

У мінулую пятніцу віншаванні з працоўнай перамогай прымаў экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Аляксандра Тарабэша і Міхаіла Лагаева, якія першыя ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа. Гэтая падзея значная не толькі для саміх працаўнікоў, а і гонар для кіраўніцтва гаспадаркі. Сёлета, як і ў папярэднія гады, хлебаробы таварыства атрымалі самую высокую ў раёне ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур. І ўбіраюць збожжа дастойныя пахвалы людзі. Удзячнасць за сумленную працу з пажаданнямі далейшага плёну ў хлебаробскай справе выказаў экіпажу старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Юрый Мікалаевіч адзначыў, што год сёлетні для хлебаробаў выдаўся даволі складаным, але і ў гэтых няпростых умовах надвор’я экіпаж здолеў на ўзроўні, з мінімальнымі стратамі правесці ўборачную і намалаціць тысячу тон збожжа. Уручыў камбайнерам падзячнае пісьмо райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу з пажаданнямі, каб у наступным годзе экіпажаў-тысячнікаў у таварыстве прыбавілася, і дадаў, што велікадворскім хлебаробам цалкам па сіле дабівацца і двухтысячных намалотаў. Цёплыя словы за рупнасць і шчыраванне адрасаваў рупліўцам палеткаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс Колясень. Дбайныя работнікі атрымалі падарунак. Заахвоціла сваіх работнікаў і кіраўніцтва гаспадаркі.

Варта дадаць, што Аляксандр Тарабэш з патомных хлебаробаў, яго дзед і бацька таксама працавалі механізатарамі і ва ўборачную кампанію шчыравалі на жніве. Аляксандр Віктаравіч уладкаваўся ў таварыства спачатку токарам, а затым папрасіўся на трактар і ўжо сем гадоў дастойна працуе, добрасумленна выконвае даручаныя заданні. Бывае заняты на розных палявых работах і гэтым уносіць важкі ўклад у агульны каравай таварыства. У Міхаіла Лагаева сёлетняе жніво першае ў яго працоўнай біяграфіі. Малады чалавек скончыў Уздзенскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй і працуе ў гаспадарцы слесарам.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА(інфармацыя па стане на 13 жніўня)

Уборка збожжавых і зернебабовых культур на сельгаспрадпрыемствах завяршаецца, убрана 94 працэнты плошчаў.

Сярэднераённая ўраджайнасць па раёне складае 21,2 цэнтнера збожжа з гектара. У ААТ «Вялікі Двор» атрымалі па 37,6 цэнтнера на круг, у ААТ «Вішнявецкі-агра» – па 26,3 цэнтнера, у ААТ «Жацерава» – па 25,8 цэнтнера.

Намалочана па раёне 42 018 тон збожжа. Вышэйшы паказчык у ААТ «Вішнявецкі-агра» – 5427 тон, у ААТ «Агранёманскі» і «Вялікі Двор» адпаведна 4918 і 3868 тон.

Пад сяўбу азімых культур у гаспадарках заарана 5497 гектараў глебы, у т. л. пад азімыя збожжавыя – 1729 гектараў.

Сеюць азімы рапс работнікі ААТ «Вішнявецкі-агра».

Услед за працаўнікамі ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» да сяўбы азімай свірэпіцы прыступілі працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

У льнасеючых гаспадарках лён выцераблены на 271 гектары, што складае 76,6 працэнта.

 

СПРАВІЛІ ДАЖЫНКІ

Для маладзёжнага экіпажа камбайнераў ААТ «Вішнявецкі-агра» Максіма Паплаўскага і Кацярыны Стралковіч мінулая субота стала знакавай – яны другія ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа. На працягу ўсёй уборачнай кампаніі Максім і Кацярына лідзіравалі па намалотах, прыкладалі намаганні, і ім удалося перасягнуць запаветны рубеж.

На беразе маляўнічага возера вішняўчане справілі «Дажынкі» і павіншавалі на гэтым свяце руплівы экіпаж – уручылі ім каравай. Каравай з новага ўраджаю атрымаў і першы ў раёне вадзіцель-тысячнік Уладзімір Ярашэвіч. Ушанаваны таксама в. а. дырэктара таварыства Леанід Новік. Як галоўны аграном гаспадаркі Леанід Георгіевіч песціў ураджай, пачынаючы з сяўбы і заканчваючы яго ўборкай. І ў тым, што хлебаробы атрымалі самы высокі ў раёне валавы збор збожжа (5427 тон) і намалацілі з кожнага гектара па 26,3 цэнтнера (другі паказчык сярод сельгаспрадпрыемстваў), яго немалая заслуга. Працаўнікі пастараліся ўбраць вырашчаны ўраджай з мінімальнымі стратамі і заслужылі адпачынак – першы за ўсю ўборачную выхадны дзень.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу віншаванні з працоўнай перамогай прымаў экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Аляксандра Тарабэша і Міхаіла Лагаева, якія першыя ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика