Любоў да зямлі – адданасць працы. 21.by

Любоў да зямлі – адданасць працы

15.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дар’я НІКАНЧУК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК.
Нягледзячы на нялёгкую працу хлебаробаў, шчыра любіць гэтую справу механізатар ААТ “Хмелева” Дзмітрый Ляшко, які зрабіў свой уклад у сёлетнюю ўборачную кампанію.
Дзмітрый амаль 15 гадоў працуе ў гаспадарцы і кожны год шчыруе на хлебнай ніве. За гэты час неаднаразова станавіўся тысячнікам і быў узнагароджаны за свае старанні. Летась да тысячнага рубяжу рупліўцу не хапіла зусім не шмат. Сёлетняе жніво не дазволіла наблізіцца да запаветнай лічбы, але таксама дало неблагія вынікі. Так, экіпаж Дзмітрыя Ляшко і Юрыя Яцэвіча ўбраў больш за 500 тон зерневых культур і рапсу. Зараз з зернеўборачнага КЗС-10 Дзмітрый перасеў на кормаўборачны камбайн “Ягуар” – працы ў гаспадарцы хапае ўвесь год.
– Любіць зямлю і шчыра працаваць, разбірацца ў тэхніцы і лёгка знаходзіць з ёй агульную мову мяне навучыў бацька, які раней таксама рупіўся ў гаспадарцы, – кажа суразмоўнік. – Таму я і абраў спецыяльнасць тэхніка-механіка ў Пружанах, а пасля вярнуўся на Жабінкаўшчыну ў СВК “Хмелева”. Прызнаюся, што люблю тое, чым займаюся, хаця праца хлебаробаў даволі няпростая. Бывае, што з пяці раніцы ўжо ў полі, а дадому вяртаешся далёка за поўнач. Клопаты жніва паступова адыходзяць, але пра адпачынак аграрыі толькі мараць – нарыхтоўка кармоў працягнецца да канца восені…
Умела кіруючы “Ягуарам”, пасля размовы Дзмітрый працягвае збор духмяных траў. Маладому мужчыне пад сілу любая адказная справа, якімі напоўнена жыццё працаўнікоў вёскі. Дапамагае ў гэтым не толькі шматгадовы вопыт, але і любоў да зямлі, якая дае сілы і жаданне быць адданым працы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дар’я НІКАНЧУК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК. Нягледзячы на нялёгкую працу хлебаробаў, шчыра любіць гэтую справу механізатар ААТ “Хмелева” Дзмітрый Ляшко, які зрабіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика