Дораць жыццё гарадам і вёскам. 21.by

Дораць жыццё гарадам і вёскам

16.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.
У нядзелю будаўнікі нашай краіны ў чарговы раз адзначылі сваё прафесійнае свята. У Жабінцы асноўным будаўнічым прадпрыемствам з’яўляецца Жабінкаўская перасоўная меха-нізаваная калона № 10.
Дзясятага жніўня яе работнікі сабраліся ў зале гарадскога Дома культуры, дзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня будаўнікоў.
Шмат цёплых, падзячных слоў прагучала падчас яго ў адрас тых, хто дорыць жыццё гарадам і вёскам, а людзям – надзею, камфорт, цяпло і ўтульнасць. Намеснік старшыні райвыканкама Максім Антанюк заўважыў, што будаўнічы комплекс – адзін з вядучых у краіне. Будаўнікі ствараюць аб’екты, дзе потым працуюць прамыслоўцы, работнікі сельскай гаспадаркі, урачы, настаўнікі. Ён падкрэсліў: за больш чым паўвекавую гісторыю Жабінкаўская ПМК-10 унесла каласальны ўклад у развіццё роднага краю. Аб’екты, узведзеныя яе спецыялістамі, ёсць у кожнай гаспадарцы Жабінкаўшчыны. Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца будаўніцтва і рэканструкцыя аб’ектаў сацкультбыту, жылля, вытворчых і невытворчых магутнасцяў, а таксама капітальны і бягучы рамонты будынкаў і збудаванняў. Максім Анатольевіч пажартаваў, што работнікі ПМК-10 нясуць груз адказнасці за кожную пабудову.
Максім Антанюк уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта начальніку эканамічнага сектара Жабінкаўскай ПМК-10
Таццяне Ярашук, Пісьмо падзякі райвыканкама – бетоншчыку Анатолю Актысюку. Годныя ўзнагароды яны заслужылі сваёй стараннай, добрасумленнай працай.
Затым на сцэну ўзняўся начальнік Жабінкаўскай ПМК-10 Аляксандр Якімук. Ён павіншаваў прысутных і пажадаў моцнага здароўя, якое так патрэбна будаўнікам, каб адольваць вялікія аб’ёмы работ.
– Радуе, што з кожным годам нашы паказчыкі і дасягненні растуць, – сказаў Аляксандр Уладзіміравіч. – Павялічылася сярэднямесячная заработная плата – з 650 да 940 рублёў, на 30 чалавек папоўніўся калектыў ПМК. Сёння мы працуем на аб’ектах у Брэсце, Высокім, Кобрыне і Жабінцы. У нас наперадзе вялікая будучыня, з наступнага года нашы магчымасці на будаўнічым рынку павялічацца. Мы плануем будаўніцтва шматпавярховых дамоў у Жабінцы, Кобрыне і, магчыма, у Брэсце.
Шчырыя словы падзякі адрасаваў начальнік ПМК-10 работнікам прадпрыемства. За годную працу лепшыя з іх былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі. Ад дзяржаўнага вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Аб’яднанне Брэст-аблсельбуд” – машыніст аўтамабільнага крана Яўген Хамчук, ад Жабінкаўскай ПМК-10 – элек-трагазазвар-шчыкі Андрэй
Вашчук і Міка-лай Лазавік, машыніст аўта-мабільнага крана Сяргей Гродскі, вадзіцелі Віктар Майсюк і Міка-лай Батуля, сталяр Мікалай Валасюк. Каб атрымаць Пісьмы падзякі, на сцэну падымаліся электрагазазваршчык Аляксандр Сідзякоў і матарыст БСУ Андрэй Кашалюк, бетоншчык Сяргей Пянко, слесар-сантэхнік Віктар Галавейка, муляры Васіль Мароз і Мікалай Кісель, сталяр Андрэй Томан і мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання Вячаслаў Шарсцюк.
Цудоўны настрой прысутным на свяце стваралі Наталля Сяргеева і Лілія Дашкевіч, Аксана Пракошына і Валерый Няменьшы, Андрэй Войнаш і Арсеній Міхалькевіч. Ногі самі пускаліся ў скокі пад запальваючыя выступленні ўзорнага ансамбля народнага танца “Каруначкі”. Бадзёрасцю і пазітывам зарадзілі ўдзельнікі міні-тэатра гумару і песні “Спявай, душа”. Яны падарылі начальніку Жабінкаўскай ПМК-10 залатую рыбку, каб яна ажыццявіла самыя запаветныя яго жаданні. Адно з іх у Аляксандра Уладзіміравіча – каб у работнікаў былі годныя ўмовы працы і дастойны заробак. Таму калі народная эстрадная група “Аляксандр-парк” заспявала: “Мы желаем вам, пусть будет праздник, пусть вам зарплату поднимет начальник”, зала адабральна загула і заапладзіравала.
Канцэрт атрымаўся на славу, што адзначыў начальнік Жабінкаўскай ПМК-10 пасля завяршэння мерапрыемства. Аляксандр Уладзіміравіч папрасіў выказаць праз газету падзяку работнікам культуры, якія стварылі сапраўднае свята для будаўнікоў і падарылі ім гадзінку адпачынку.
А пасля святкавання іх чакаюць працоўныя будні, новыя задачы і вяршыні. Як вядома, будаўнікі не толькі ўзводзяць дамы, яны сваімі рукамі ствараюць будучыню – нашу, нашых дзяцей і ўнукаў, а таксама тых людзей, якія будуць жыць пасля нас. Пагадзіцеся, няма больш ганаровай прафесіі, бо што можа быць лепш за пабудову дома, у якім будзе жыць не адна шчаслівая сям’я?




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК. У нядзелю будаўнікі нашай краіны ў чарговы раз адзначылі сваё прафесійнае свята. У Жабінцы асноўным будаўнічым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика