Менш солі, больш гародніны і садавіны. 21.by

Менш солі, больш гародніны і садавіны

16.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З няправільным харчаваннем медыкі ўсіх краін звязваюць 50–75 % сардэчна–сасудзістых захворванняў (інсультаў, інфарктаў, гіпертанічнай хваробы) і цукровага дыябету другога тыпу, 30–40 % выпадкаў раку ў мужчын (лёгкіх, абадочнай і прамой кішак, нырак, прастаты, мачавога пузыра) і 60 %
выпадкаў раку ў жанчын (малочнай залозы, маткі, нырак, кішэчніка).
Праведзенае ў Беларусі пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у 2016–2017 гадах STEPS–даследаванне па вывучэнні распаўсюджанасці фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў выявіла розныя парушэнні ў харчаванні нашага насельніцтва.
Так, 64,3 % рэспандэнтаў Брэсцкай вобласці ўжываюць недастатковую колькасць гародніны і садавіны, гэта значыць менш за пяць рэкамендуемых порцый. Адна порцыя – гэта адзін цэлы фрукт ці гародніна сярэдняга памеру, шклянка ягад. Пры гэтым такія крухмалістыя прадукты, як бульба, буракі, кабачкі, гарбузы і іншыя ў гэтую колькасць не ўваходзяць. Да рэкамендуемай гародніны адносяцца ўсе віды капусты, агуркі, памідоры, салодкі перац, сцёблы сельдэрэю, спаржа, агароднінная зеляніна і іншыя.
Недахоп гародніны і садавіны збядняе рацыён харчавання вітамінамі, мінераламі, клятчаткай і іншымі важнымі біялагічна–актыўнымі кампанентамі, што неспрыяльна адбіваецца на рабоце органаў стрававання, змяншае актыўнасць імуннай сістэмы, павялічвае рызыку развіцця хранічных неінфекцыйных захворванняў.
Недастатковае спажыванне нізкакаларыйных некрухмалістых гародніны і садавіны кампенсуецца вялікім спажываннем каларыйных прадуктаў, што спрыяе павышэнню масы цела з усімі вынікаючымі наступствамі. Сярод тых, што абследваліся, доля асоб з атлусценнем склала 26,4 %,
гэта значыць кожны чацвёрты жыхар нашай вобласці мае грозны фактар рызыкі развіцця цукровага дыябету, артэрыяльнай гіпертаніі, атэрасклерозу сасудаў, анкалагічных захворванняў і іншых праблем, звязаных з лішняй вагой.
Акрамя таго, насельніцтва спажывае шмат солі, у сярэднім 11 грамаў у дзень. Даследаванні паказалі, што сярод груп насельніцтва, якія спажывалі не больш за тры грамы солі ў суткі, не назіраецца павышэння артэрыяльнага ціску. Павелічэнне спажывання паваранай солі да 30 грамаў прыводзіць да павелічэння распаўсюджанасці гіпертанічнай хваробы сярод насельніцтва да 40 %. Па выніках праведзенага даследавання 43,7 % чалавек у Брэсцкай вобласці заўсёды або часта дадаюць соль ці салёны соус у ежу, а 40,5 % з ліку ўдзельнікаў даследавання заўсёды ці часта ўжываюць прадукты з высокім утрыманнем солі (мясную і рыбную вэнджаніну, каўбасу, кансервы, салёныя чыпсы і арэшкі і іншае), што аказвае дадатковае шкоднае ўздзеянне на арганізм чалавека, у прыватнасці на стан кішэчніка, печані і нырак.
Ірына АСТРОЎСКАЯ, урач-валеолаг Жабінкаўскай ЦРБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З няправільным харчаваннем медыкі ўсіх краін звязваюць 50–75 % сардэчна–сасудзістых захворванняў (інсультаў, інфарктаў, гіпертанічнай хваробы) і цукровага дыябету...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика