Прадстаўнічая ўзбекская дэлегацыя наведала Нясвіжчыну. 21.by

Прадстаўнічая ўзбекская дэлегацыя наведала Нясвіжчыну

17.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мінская вобласць і Ташкенцкая вобласць Узбекістана маюць намер нарошчваць узаемны тавараабарот і пашыраць рэгіянальнае супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, падрыхтоўкі кадраў. Пра гэта кіраўнікі рэгіёнаў Анатоль Ісачанка і Гуламжон Ібрагімаў дамовіліся 8 жніўня на сустрэчы ў Мінабл-выканкаме. Дэлегацыя Ташкенцкай вобласці Узбекістана на чале з хакімам (губернатарам) Гуламжонам Ібрагімавым прыбыла ў Мінск для правядзення сустрэч і актывізацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва, у прыватнасці, у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, а таксама наладжвання і ўмацавання прамых кантактаў з Мінскай вобласцю.


Як патлумачыў Гуламжон Ібрагімаў, узаемадзеянне двух рэгіёнаў з прычыны падабенства сацыяльна-эканамічнага развіцця можа быць прадуктыўным у шырокім спектры пытанняў. «У Мінскай вобласці і нашай моцныя прамысловасць і сельская гаспадарка, нават па тэрытарыяльных падзелах мы падобныя — па 22 раёны. Наш прыезд накіраваны на прамое рэгіянальнае ўзаемадзеянне, — сказаў ён.  — Хочам прапрацаваць напрамкі супрацоўніцтва ў сельгасперапрацоўцы (малочнай і мясной), выпуску кандытарскіх вырабаў, стварэнні сельскагаспадарчага кластара, сумесных прадпрыемстваў па выпуску мэблі, электратэхнікі».

Анатоль Ісачанка лічыць перспектыўным напрамкам узаема- дзеянне ў галіне сельскай гаспадаркі. Гэта і пастаўкі сельгаспрадукцыі, тэхналагічнага абсталявання, племянной прадукцыі беларускай селекцыі, і аказанне праектных і будаўнічых паслуг для стварэння малочнатаварных жывёлагадоўчых комплексаў ва Узбекістане, і падрыхтоўка прафесійных кадраў. «На тэрыторыі вобласці ў нас некалькі практычных цэнтраў па раслінаводстве і жывёлагадоўлі, ёсць базавая гаспадарка — усе магчымасці атрымліваць навыкі на практыцы», — растлумачыў Анатоль Ісачанка.

Па праграме азнаямлення з Мінскай вобласцю прадстаўнічая ўзбекская дэлегацыя наведала Нясвіжскі раён. На сустрэчы са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Генадзем Салаўём і членам Савета Рэспублікі, старшынёй СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалаем Радаманам  губернатар Ташкенцкай вобласці Гуламжон Ібра-гімаў назваў асноўную мэту паездкі — вывучыць беларускі вопыт работы ў аграпрамысловым комплексе. «Дадзены сектар эканомікі развіваецца ў Беларусі дынамічна — гэта агульнапрызнаны факт. Наша задача заключаецца ў тым, каб уважліва вывучыць лепшыя напрацоўкі. Мы абмеркавалі пытанні, звязаныя з падтрымкай малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія працуюць у сферы АПК, укараненнем новых перспектыўных формаў гаспадарання. Таму яскравы прыклад мы ўбачылі ў СВК «Агракамбінат Сноў».  Гэтыя напрацоўкі мы абавязкова возьмем для практычнай рэалізацыі ў Ташкенцкай вобласці», — сказаў губернатар. Ён таксама падзякаваў кіраўніку мясцовай вертыкалі ўлады за арганізаваную паездку ў рэгіён і зазначыў, што ім ёсць чаму павучыцца ў справе развіцця тэрыторый і навядзення ўзорнага парадку на зямлі.

Акрамя таго, у гэты дзень дэлегацыя Ташкенцкай вобласці на чале з Гуламжонам Ібрагімавым пазнаёмілася з гісторыка-культурнымі славутасцямі Нясвіжа.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

Фота Уладзіміра СЛАБКО.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінская вобласць і Ташкенцкая вобласць Узбекістана маюць намер нарошчваць узаемны тавараабарот і пашыраць рэгіянальнае супрацоўніцтва ў сферах сельскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика