“Сырны рай “ умее плыць “на чым папала”!. 21.by

“Сырны рай “ умее плыць “на чым папала”!

17.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую суботу на Аўгустоўскім канале ў раёне шлюза Дамброўка прайшло спартыўнае свята Гродзенскай вобласці “Плаванне на чым папала”. Каманда Шчучынскага масласырзавода стала пераможцай у намінацыі “Самая музычная каманда”.
– У такім мерапрыемстве мы прымалі ўдзел упершыню, – гаворыць намеснік дырэктара Шчучынскага масласырзавода па кадрах і ідэалогіі Вольга Фёдараўна Кахновіч. – І, трэба сказаць, правялі час весела і цікава. Свой плавальны сродак вырашылі змайстраваць у форме сыру з дзевяці пластмасавых бочак і паддонаў, каркас абцягнулі банэрам, а каманду “Сырны рай” апранулі ў касцюмы ката і мышак. Прадумалі і музычнае суправаджэнне. Атрымалася незвычайна і прыгожа. За той час, пакуль судна рухалася па вадзе, неабходна было прадставіць візітоўку сваёй каманды. Нашы рабяты выдатна справіліся з гэтай місіяй. 
За сваё крэатыўнае выступленне каманда Шчучынскага масласырзавода “Сырны рай” была ўзнагароджана кубкам і сертыфікатам на 200 рублёў.





– Каманды нашага раёна кожны год прымаюць удзел у гэтым спартыўным свяце, якое сёлета ладзілася ўжо чацвёрты раз, – расказвае загадчык сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама Іван Вікенцьевіч Гваздоўскі. – Хочацца падзякаваць калектыву Шчучынскага масласырзавода за адказную падрыхтоўку да спартыўнага свята і за тое, што дастойна абаранілі гонар нашага раёна. Дарэчы, касцюмы, у якіх выступала каманда, рыхтавалі педагогі гарадскіх дашкольных устаноў, сярод якіх асабліва хочацца адзначыць дзіцячы садок №5. 
Падчас правядзення спартыўнага свята “Плаванне на чым папала” праходзілі і іншыя спаборніцтвы. Шчучынцы і тут не засталіся ў баку: у балотным футболе прымалі ўдзел мужчынская і жаночая каманды, а ў пляжным валейболе – жаночая каманда. Што можа быць лепш за актыўны адпачынак у выхадны дзень?!
Ганна РУДСКАЯ. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу на Аўгустоўскім канале ў раёне шлюза Дамброўка прайшло спартыўнае свята Гродзенскай вобласці “Плаванне на чым папала”. Каманда Шчучынскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика