У Кіраўскім райвыканкаме — новы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. 21.by

У Кіраўскім райвыканкаме — новы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

17.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


13 жніўня 2018 года на пасаду начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама назначана Ларыса Пракопаўна ГАЎРЫЛАВА.
Нарадзілася Л.П.Гаўрылава ў 1974 годзе ў г.Бабруйску. У 1998 годзе закончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова па спецыяльнасці “педагогіка і псіхалогія” (дашкольная).
Працоўную дзейнасць пачала ў 1993 годзе ў якасці выхавальніка дзіцячага садка саўгаса імя Кірава нашага раёна. З 1994 па 1999 гады працавала старшай важатай, затым — педагогам-арганізатарам СШ №1 горада. У 1999 годзе перайшла на работу метадыстам раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама. З 2005 года працавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
У 2007 годзе Ларыса Пракопаўна была назначана на пасаду дырэктара Цэнтра пазашкольнай работы, пазней — (ДУА “Раённы цэнтр пазашкольнай работы г.Кіраўска”, а з 2011 года — ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска”).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 жніўня 2018 года на пасаду начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама назначана Ларыса Пракопаўна ГАЎРЫЛАВА....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика