Дасканалая праверка гатоўнасці ўстаноў адукацыі раёна да пачатку новага навучальнага года прайшла на днях на Шчучыншчыне. 21.by

Дасканалая праверка гатоўнасці ўстаноў адукацыі раёна да пачатку новага навучальнага года прайшла на днях на Шчучыншчыне

17.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйна напярэдадні новага навучальнага года спецыяльна створаныя камісіі накіраваліся ва ўстановы адукацыі раёна, каб праверыць, наколькі яны гатовы сустрэць дзяцей. У першы дзень у полі зроку спецыялістаў аказаліся гарадскія школы, дзіцячыя садкі, а таксама ўстановы дадатковай адукацыі. На наступны дзень гасцей сустракалі ўстановы адукацыі раёна.
Першым аб’ектам на маршруце камісіі, якую ўзначальвала старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, стала СШ №3 г. Шчучына. Дырэктар школы П.І. Акрамешка сустракаў гасцей на вуліцы, каб адразу прадэманстраваць стан прылеглай тэрыторыі, якая была па-гаспадарску абкошана, і абсталявання, устаноўленага на спартыўнай пляцоўцы. 



У школе вітаў пах свежапафарбаваных падлог і чысціні. Члены камісіі прайшліся па школьных кабінетах і былі прыемна ўражаны тым, колькі сіл, старанняў і душы было ўкладзена ў падрыхтоўку кожнага. Усё зроблена якасна і з густам. У многіх вучэбных класах устаноўлена новая мэбля, а тая, што ўжо паднасілася, акуратна падрамантавана і пафарбавана. 
Напэўна, сёлета самы вялікі гонар дырэктара – спартыўная зала, на рамонт якой было затрачана 82,5 тысячы рублёў. Там не толькі падлогі зіхацяць новай фарбай. У душавых устаноўлены новыя кабінкі, пакладзена плітка, усюды пануюць чысціня і парадак. 


На другім паверсе школы для рабят арганізаваны зялёны сад. Шмат намаганняў было прыкладзена для абсталявання памяшкання для школьнага музея. Не было ў камісіі заўваг і па стане сталовай. 
– Адчуваецца, з якой адказнасцю аднёсся калектыў да падрыхтоўкі школы да новага навучальнага года, – задаволена адзначыла Ганна Станіславаўна. – Немагчыма не адзначыць сур’ёзны рух наперад. Сёння мы пакідаем школу з выдатным настроем – гэта ўстанова адукацыі поўнасцю гатова да пачатку новага навучальнага года. 
Далучыцца да камісіі, якую ўзначальвала намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама А.В. Пасюта, мне давялося ў дзіцячым садку №6 г. Шчучына. Гэту ўстанову дашкольнай адукацыі можна назваць узорам гаспадарлівасці, сучаснасці і парадку. Для выхаванцаў тут створаны самыя лепшыя ўмовы. І гэта адчуваецца ўжо на прагулачных участках, дзе ўстаноўлены ценявыя навесы з пластыку, арганізаваны прыгожыя кампазіцыі. А як камфортна і ўтульна размясціліся дзеткі пад вялікімі парасонамі, якія абараняюць іх ад гарачых сонечных промняў! Ды яшчэ на прыгожых лавачках, змайстраваных клапатлівымі рукамі татаў.
– Быў час, калі многае састарэлае абсталяванне ў садках было дэманціравана, – тлумачыць галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Данута Браніславаўна Шостак. – Тады мы і аб’явілі конкурс па абуладкаванне прылеглых тэрыторый цікавымі архітэктурнымі формамі для арганізацыі розных відаў дзейнасці дашкалят. Найбольшую колькасць сваіх ідэй ператварылі ў жыццё калектывы дзіцячых садкоў №1 і №5 г. Шчучына.



З 12 груп дасканала адрамантавана шэсць. Гэта ўласны стыль, якасная работа з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Паступова да ідэальнага стану будуць даведзены і астатнія, хоць на сённяшні дзень і там утульна і камфортна. 
У садку наладжана цеснае супрацоўніцтва з бацькамі, якія ніколі не адмаўляюць у дапамозе, таму што добра разумеюць, што камфорт і бяспека дзяцей – гэта іх агульная справа. 
Шмат увагі надаецца захаванню беларускіх традыцый, дзейнічае беларускамоўная група. 
–Любоў да роднай мовы мы стараемся прывіваць дзеткам з самага ранняга ўзросту, – гаворыць Данута Браніславаўна. – Ва ўсіх садках раёна праводзяцца беларускамоўныя дні, акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, конкурс малюнкаў “Мая Радзіма – Беларусь”. 
Падводзячы вынікі праверкі, Алена Васільеўна Пасюта адзначыла: 
– Усюды адчуваецца гаспадарскі і творчы падыход. Усё зроблена эстэтычна і з душой. Наведваць такі садок дзеткам – думаю, сапраўднае задавальненне. 
Хачу яшчэ адзначыць работу, якую правёў калектыў дзіцячага садка №5 г. Шчучына, які не так даўно ўзначаліла Валянціна Пятроўна Гарбіна. Там адбыліся значныя перамены да лепшага. Новы выгляд набылі прылеглая тэрыторыя і актавая зала. У камісіі практычна не ўзнікла ніякіх заўваг: садок гатовы прыняць дзетак.
– Асаблівыя словы падзякі ад імя калектываў дашкольных устаноў за дапамогу ў падрыхтоўцы да навучальнага года хочацца выказаць кіраўніцтву Шчучынскага РУП ЖКГ, завода “Аўтапровад” і Шчучынскага масласырзавода, а таксама Шчучынскага лясгаса, – адзначыла Данута Браніславаўна. 
Задаволены вынікамі праверкі і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама У.Р. Дубок, які разам з камісіяй правяраў гатоўнасць да новага навучальнага года ўстаноў дадатковай адукацыі. 
– Ніякіх заўваг у нас не ўзнікла, – расказаў Уладзімір Раманавіч. – Усе калектывы адказна падышлі да гэтай важнай справы. Безумоўна, найбольшы аб’ём работы, як заўсёды, выкананы ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі. 
Разам з тым хачу адзначыць, што акт гатоўнасці пакуль яшчэ не падпісаны ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. І не таму, што калектыў там не працаваў. Справа ў тым, што ў цэнтры пакуль яшчэ праводзіцца капітальны рамонт актавай залы. Плануецца завяршыць яго да 25 жніўня. Вось тады цэнтр будзе поўнасцю гатовы прыняць дзяцей. 
Да пачатку навучальнага года пакуль яшчэ ёсць час. За два тыдні можна ўхіліць нейкія недапрацоўкі, улічыць заўвагі, атрыманыя падчас праверкі. Першага верасня дзеці павінны прыйсці ў абноўленыя навучальныя ўстановы. Гэта – галоўная задача дарослых на сённяшні дзень.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна напярэдадні новага навучальнага года спецыяльна створаныя камісіі накіраваліся ва ўстановы адукацыі раёна, каб праверыць, наколькі яны гатовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика