Важна мець магчымасці для самарэалізацыі. 21.by

Важна мець магчымасці для самарэалізацыі

22.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

220818a

У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання. На разгляд была вынесена тэма «Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі».

У адзіным дні інфармавання прыняў удзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка.

У праграме наведвання Стоўбцаў у Леаніда Гулякі было некалькі сустрэч. Першапачаткова з працоўнымі калектывамі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. З інфармацыяй па тэме адзінага дня інфармавання выступіла перад прысутнымі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль. Прысутных пазнаёмілі з заканадаўчымі і праграмнымі дакументамі маладзёжнай палітыкі. У кароткай форме была данесена цікавая інфармацыя з лічбамі статыстыкі дзяржаўнай падтрымкі маладых людзей, у тым ліку і ў межах сістэмы сацыяльнай падтрымкі адоранай моладзі. У адносінах да дзяржаўнай падтрымкі маладой сям’і прагучала такая статыстыка, якую прыемна было пачуць кожнаму. У рэйтынгу краін, што лічацца добранадзейнымі для мацярынства і нараджэння дзяцей, Беларусь займае 25 месца сярод 179 краін свету і першае – сярод краін СНД.

Па тэме дня інфармавання была даведзена інфармацыя рэалізацыі раённай праграмы дзяржаўнай падтрымкі моладзі з канкрэтнымі фактамі і лічбамі.

У рамках дня інфармавання напярэдадні новага навучальнага года актуальна прагучала і тэма бяспекі на дарогах. Была агучана інфармацыя па стане аварыйнасці, падрыхтаваная ДАІ РАУС. За 7 месяцаў на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістраваны 406 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 80 чалавек і 444 атрымалі раненні. У нашым раёне за адзначаны перыяд адбыліся 11 дарожных аварый, у якіх загінулі два чалавекі і 10 атрымалі раненні. Трывожная статыстыка і па дзіцячым траўматызме: у вобласці за шэсць месяцаў у дарожна-транспартных здарэннях загінулі шэсць дзяцей і 50 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Усе загінуўшыя шасцёра дзяцей з’яўляліся пасажырамі. У аўдыторыі было нямала людзей, якія маюць непаўналетніх дзяцей. Іх увага звярталася на неабходнасць бездакорнага выканання правілаў дарожнага руху і навучання дзяцей мерам бяспекі на дарогах, а таксама неаслабнага кантролю за імі дарослых.

З увагай была ўспрынята жывая прамова Леаніда Гулякі. Па тэме інфармавання ў адносінах да маладзёжнай палітыкі прамоўца прывёў цікавыя прыклады з практыкі рэалізацыі дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў розных краінах, у якіх яму даводзілася быць і вывучаць гэтыя пытанні ў працэсе выканання сваіх службовых абавязкаў на розных дзяржаўных пасадах. І таксама на канкрэтных прыкладах ён рэзюміраваў, што Беларусь мае высокі рэйтынг у ажыццяўленні маладзёжнай палітыкі. Леанід Гуляка закрануў таксама пытанні дзяржаўнай палітыкі адносна рэлігій, тэму беларускага замежжа і дзейнасці нацыянальных культурных аб’яднанняў.

Следам за гэтай сустрэчай Леанід Гуляка правёў прыём грамадзян у райвыканкаме. Са сваімі набалелымі праблемамі – будаўніцтва касцёла і іншымі надзённымі – звярнуліся на прыём члены касцёльнага камітэта стаўбцоўскай парафіі святога Казіміра. Упаўнаважаны ўважліва выслухаў іх, кампетэнтна патлумачыў кожны аспект, адказаў на пытанні, разам паразважаў, данёс усе нюансы адносна заканадаўчай базы. Парафіяне выказалі ўдзячнасць за такія шаноўныя адносіны да іх далікатных пытанняў, якія былі агучаны з патрэбай падтрымкі ў рамках існуючых нарматыўных дакументаў.

Затым Леанід Гуляка правёў сустрэчу са свяшчэннаслужыцелямі розных канфесій, якія зарэгістраваны ў нашым раёне. Ён данёс аспекты дзяржаўных падыходаў да гэтых пытанняў, акрэсліў моманты, дзе інтарэсы дзяржавы і рэлігійных арганізацый супадаюць. Зрабіў акцэнт на тым, што бачыць сваю задачу з уласнага вопыту работы з рознымі канфесіямі ў нашай краіне, зарыентаваць прысутных у тым, чаго нельга дапускаць у паўсядзённай дзейнасці. Прыхаджане прыходаў для органаў дзяржаўнай улады – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і тут інтарэсы супадаюць, каб кансалідаваць сілы і выхоўваць грамадства.

На ўсіх трох сустрэчах, праведзеных у гэты дзень, Леанід Гуляка рабіў акцэнт на тым, што можна задаваць пытанні не толькі адносна сферы, якую ён курыруе, але і ўсе іншыя, што непакояць людзей. Яны будуць данесены іншым ведамствам і міністэрствам краіны. Такую магчымасць скарыстаў настаяцель Свята-Міхайлаўскага прыхода айцец Сергій Давыдзенка, які акрэсліў транспартную праблему вёскі Налібакі. Раней курсіраваў аўтобус Мінск–Кляцішча. Цяпер гэтага рэйса няма, і маршрутка з Мінска даходзіць толькі да Дзераўной. Многія сем’і маюць студэнтаў, і напярэдадні верасня гэтая праблема абвастраецца. Намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая, якая ў рамках адзінага дня інфармавання была на ўсіх адзначаных сустрэчах і гатова была выслухаць людзей, заўважыла, што гэтае пытанне ўжо разглядаецца ў аддзеле эканомікі райвыканкама, плануецца арганізаваць маршрутнае таксі да Налібакаў. Па некаторых іншых узнятых свяшчэннаслужыцелямі пытаннях таксама быў дадзены адказ, што яны будуць вырашаны на мясцовым узроўні.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання. На разгляд была вынесена тэма «Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі». У адзіным дні інфармавання прыняў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика