1 сентября в Райцевской средней школе праздновали всей округой (фото). 21.by

1 сентября в Райцевской средней школе праздновали всей округой (фото)

02.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 верасня ў Райцаўскай сярэдняй школе – асаблівае свята для сем’яў аграгарадка і бліжэйшых вёсак. Хоць дзетак ва ўстанове не так і шмат – 113, але ж на Дзень ведаў падбадзёрыць школьнікаў перад новым навучальным годам збіраюцца дзясяткі родных і знаёмых.








Падтрымаць дзяцей падарункамі і добрым словам прыехалі на ўрачыстую лінейку і ганаровыя госці: намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык, старшыня СВК “Свіцязянка-2003” Уладзімір Арсенцьевіч Галавач, настаяцель храма святой вялікапакутніцы Варвары айцец Аляксей Шышкір, начальнік асобнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 Карэліцкага РАНС Віталій Аляксандравіч Анісім. У сваіх прамовах яны пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам цягнуцца да ведаў, імкнуцца да новых вяршыняў, любіць вучобу і сваю малую радзіму і заставацца адной камандай — дружнай школьнай сям’ёй.




Дарэчы, “сям’ю” Райцаўскай школы сёлета ўзначаліў новы дырэктар Пётр Міхайлавіч Буляк. Выступаючы на свяце ведаў, ён выразіў упэўненасць, што наперадзе ўстанову чакаюць толькі добрыя змены і цікавае жыццё.


А ганаровыя госці пастараліся, каб асабліва ў першакласнікаў усё так і адбылося як мага хутчэй і лепшым чынам. Руслан Юр’евіч Абрамчык падараваў ім кнігі “Буквар Карэліцкага краю” і “Беларусь – наша радзіма”, Уладзімір Арсенцьевіч Галавач уручыў папкі з усім неабходным для школы, а Віталій Аляксандравіч Анісім – каляровыя расклады заняткаў.





Экіпіраваныя падарункамі і падбадзёраныя апладысментамі, 10 першакласнікаў разам са сваёй настаўніцай Жанай Леанідаўнай Лазарчык накіраваліся ў школу.











У класе самых маленькіх вучняў, як і ўсіх школьнікаў, чакаў першы ўрок пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.





І пакуль учарашнія дашкаляты прывыкалі да новага жыцця, мы зазірнулі да старэйшых.




На занятку ў 6 класе нашай ўвагай завалодала генеалагічнае дрэва сям’і Вікторыі Фалейчык. Як расказала класны кіраўнік Тамара Іосіфаўна Яўсей, дзяўчынка разам з бацькамі стварала гэты аб’ект з вялікім натхненнем.



Адінаццацікласнікі разам з настаўніцамі Нінай Мікалаеўнай Баярын і Ірынай Мікалаеўнай Маліноўскай таксама зладзілі цікавую і насычаную праграму першага ўрока з гульнямі, відэа, выстаўкай малюнкаў і кніг.






Удала сюда падышоў і экскурс у гісторыю роднага краю ад Руслана Юр’евіча Абрамчыка:

“Нашу зямлю ёсць за што і за каго любіць. Але трэба вучыцца, набываць новыя веды, каб зразумець, чыімі нашчадкамі мы з’яўляемся. Карэліччына – край з глыбокай гісторыяй, а нашы землі – адны з самых багатых і ўрадлівых у Беларусі. Таму я раю вам, пачынаючы са школы, пазнаёміцца са сваімі каранямі лепш. Гэтыя веды стануць для вас надзейнай апорай, ліхтарыкам у жыцці. Вы заўжды будзеце разумець, хто вы ёсць, адкуль пайшлі і куды накіроўваецеся”.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 верасня ў Райцаўскай сярэдняй школе – асаблівае свята для сем’яў аграгарадка і бліжэйшых вёсак. Хоць дзетак ва ўстанове не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика