Выхаванцы Магілёўскай спецвучэльні ўцяклі ў Смаленскую вобласць. 21.by

Выхаванцы Магілёўскай спецвучэльні ўцяклі ў Смаленскую вобласць

07.09.2018 20:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Калаж tut.by з фатаграфій, якія прадастаўлены магілёўскай міліцыяй

Тры выхаванцы магілёўскай спецвучэльні №2 уцяклі з Беларусі і хаваюцца на тэрыторыі Смаленскай вобласці Расіі, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама

У каментары tut.by дырэктар спецвучэльні Віталь Лебедзеў распавёў, што падлеткі збеглі 30 жніўня ў абедзенны час. Яны былі ў летніку "Адраджэнне" пры Магілёўскай дыяцэзіі, які размяшчаецца ў мужчынскім манастыры пад Мсціславам.

Збеглым падлеткам па 17 гадоў. Адзін з іх ужо ўцякаў раней і цяпер праходзіць пацярпелым у справе па абвінавачванні экс-кіраўніцтва вучэльні ў збіцці навучэнцаў. Дырэктар спецвучэльні кажа, што два падлеткі неўзабаве мусілі пакінуць СПТВ, але "адзін іх падбіў на ўцёкі".

Віталь Будзько, раней пражываў у гарадскім пасёлку Лельчыцы Гомельскай вобласці, судзімы за крадзеж транспартнага сродку. Прыкметы: на выгляд 15-18 гадоў, рост 160 см, хударлявага целаскладу, вочы блакітныя, валасы светлыя, бровы светлага колеру. Асаблівыя прыкметы: на ступаку левай нагі — татуіроўка ў выглядзе лічбы "11", на кісці левай рукі — шнар ад вывядзення татуіроўкі.

Дзмітрый Талкачоў, раней пражываў у вёсцы Купяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, судзімы за крадзеж маёмасці. Прыкметы: на выгляд 14-17 гадоў, рост 160 см, сярэдняга целаскладу, вочы блакітныя, вушы адтапыраныя, валасы русыя. Асаблівыя прыкметы: на ўнутраным боку левага сцягна ёсць радзімы знак, на вонкавым боку кісці правай рукі — шнар ад апёку даўжынёй каля 4 см.

Іван Янкоўскі, раней пражываў у вёсцы Абухава Верхнядзвінскага раёна Віцебшчыны, судзімы за крадзеж маёмасці. Прыкметы: на выгляд 15-18 гадоў, рост 170 см, сярэдняга целаскладу, вочы зялёныя, валасы цёмнага колеру. Менавіта ён праходзіць пацярпелым па крымінальнай справе былой адміністрацыі СПТВ. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калаж tut.by з фатаграфій, якія прадастаўлены магілёўскай міліцыяй Тры выхаванцы магілёўскай спецвучэльні №2 уцяклі з Беларусі і хаваюцца на тэрыторыі Смаленскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика