У Пружанах павесілі шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц . 21.by

У Пружанах павесілі шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

15.09.2018 11:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На трох вуліцах у Пружанах — Леніна, Савецкай і Шырмы — зьявіліся шыльды зь іхнымі гістарычнымі назвамі.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news58868.php

У Пружанах павесілі шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

Адзін з ініцыятараў, які выступаў за ўсталяваньне шыльдаў, навуковы супрацоўнік музэю-сядзібы «Пружанскі палацык» Зьміцер Юркшайціс кажа Свабодзе, што ў горадзе можна пашырыць праект на два дзясяткі вуліцаў — калі ня браць ва ўлік забудаваныя ў савецкі час. Мясцовыя ўлады прапанавалі прафінансаваць шыльды, хоць спачатку ініцыятары зьбіраліся рабіць іх за ўласныя грошы.

Асаблівасьць пружанскіх шыльдаў у тым, што на іх ня проста пазначаная гістарычная назва і час, калі гэтую назву надалі. Побач з назвай вуліцы па-беларуску даецца напісаньне назвы на мове краіны, якая давала тую назву.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news58868.php

У Пружанах павесілі шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

Так, цяперашняя Савецкая ў XVI стагодзьдзі звалася Дворнай, у XIX ст. — у Расейскай імпэрыі — стала звацца Замковая. Нядоўга пабыўшы пад назвай Гродненская, у 1915-м была названая немцамі Schloßstraße. Фактычна — зноў Замкавая, толькі на іншай мове. Ужо ў 1921 годзе ад палякаў атрымала назву Zamkowa. Пасьля вуліцу яшчэ раз перайменавалі палякі (Dr. Pacewicza, 1926) і немцы (Hauptstraße, 1941), урэшце ад саветаў яна атрымала цяперашнюю назву — Савецкая (1944).

Акрамя таго, на шыльдах дадзеная назва вуліцы на ангельскай мове — спачатку такога ў праекце не было, ды пытаньне «вырашылася зьверху».

Насуперак беларускаму закону, назвы трансьлітараваныя не зь беларускай мовы лацінкай, а з расейскай трансьлітарацыяй (мусіць быць vul. Šyrmy, а на шыльдзе Shyrma str.).

Тым ня меней, Юркшайціс адзначае два вялікія пазытыўныя моманты:

  1. На шыльдах нічога ня згублена і ўсё адпавядае гістарычнай рэчаіснасьці, не пасаромеліся і назваў, нададзеных у час нацысцкай акупацыі.
  2. На шыльдах у якасьці асноўнай выкарыстаная беларуская мова — «хоць на трошачкі, але больш станем адчуваць, што жывем у Беларусі».

Гісторык называе ўсталёўку шыльдаў «галоўнай падзеяй мінулых дзён» у горадзе. Юркшайціс разважае: цяпер, калі ў Пружаны (ён ужывае гістарычную назву гораду і кажа «у Пружану») прыедзе чарговая сям’я з Польшчы ці ЗША, супрацоўнік музэю зможа ім відавочна паказаць, дзе была вуліца, на якой жылі іхныя продкі, ды й мясцовым жыхарам дасьць магчымасьць прыгадаць мінулае і паразважаць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На трох вуліцах у Пружанах — Леніна, Савецкай і Шырмы — зьявіліся шыльды зь іхнымі гістарычнымі назвамі. Адзін з ініцыятараў, які выступаў за ўсталяваньне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика