Падведзены вынікі работы, вызначаны задачы на будучае. 21.by

Падведзены вынікі работы, вызначаны задачы на будучае

17.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці з удзелам першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Івана Рамановіча разгледжаны вынікі работы за першае паўгоддзе бягучага года і вызначаны задачы на бліжэйшую перспектыву.
Падчас пасяджэння было адзначана, што ў справаздачным перыядзе Камітэтам працягнута работа па спыненні сістэмных парушэнняў заканадаўства, выяўленні адмоўных тэндэнцый у эканоміцы і сацыяльнай сферы Брэстчыны. Праведзены кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях эфектыўнасці рэалізацыі шэрагу дзяржаўных праграм, значных інвестыцыйных праектаў, выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, выканання заканадаўства пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў, знешнеэканамічнай дзейнасці, зямельных, працоўных адносін, абгрунтаванасці сабекошту жыллёва-камунальных паслуг, арганізацыі харчавання ва ўстановах вышэйшай адукацыі і аховы здароўя, выканання патрабаванняў заканадаўства ў сферы дзяржаўных закупак і выключэння неабгрунтаванага ўдзелу ў іх пасродніцкіх структур. Таксама забяспечваўся кантроль за захаваннем вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны ў сельскай гаспадарцы і іншымі пытаннямі ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Трэба адзначыць, што з 40 да 15 знізілася колькасць праверак, праведзеных Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці ў студзені-чэрвені летась і сёлета, пры гэтым агульны эканамічны вынік дзейнасці Камітэта вырас. Падчас праверак акцэнт зроблены на папярэджанне правапарушэнняў і правядзенне аналітычнай работы. Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам улады накіравана 121 інфармацыя, якая змяшчае прапановы па ўхіленні выяўленых парушэнняў і недахопаў, павышэнні эфектыўнасці працы.
Асаблівая ўвага ў справаздачным перыядзе надавалася пытанням мэтавага і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў. Праведзены маніторынг выканання бюджэту вобласці. Выяўлены цэлы комплекс праблемных пытанняў як пры планаванні і распрацоўцы рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм, так і пры іх выкананні і дасягненні ўстаноўленых паказчыкаў.
Заключэнне аб выкананні бюджэту вобласці з прапановамі Камітэта па пытаннях мэтавага і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў разгледжана на сесіі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.
З мэтай папераджальнага кантролю праведзена 48 маніторынгаў па 35-ці найбольш важных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Падчас маніторынгаў абследаваны 273 аб’екты, падрыхтавана 145 рэкамендацый і прапаноў.
Праведзена 9 аўдытаў эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці па розных накірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, а таксама рэалізацыі мерапрыемстваў асобных дзяржаўных праграм.
Важнае месца ў рабоце Камітэта дзяржкантролю адводзіцца рабоце са зваротамі грамадзян. У справаздачным перыядзе ў Камітэт паступіў 451 зварот, праведзены 24 “прамыя тэлефонныя лініі”.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці і надалей прадоўжыць кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасці; рэалізацыяй найважных інвестыцыйных і інавацыйных праектаў; захаваннем зямельнага, ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства; заканадаўства ў сферы дзяржзакупак; за эфектыўнасцю выкарыстання грашовых сродкаў, накіраваных на выкананне Плана мерапрыемстваў, зацверджанага распараджэннем Прэзідэнта Беларусі № 142рп ад 25.08.2016 “Аб падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя г. Брэста”. Працягнецца маніторынг сітуацыі ў будаўнічым комплексе і жыллёва-камунальнай гаспадарцы, на спажывецкім рынку, рынку працы і г.д.
Прыярытэтным кірункам дзейнасці Камітэта з’яўляецца забеспячэнне кантролю за няўхільным, якасным і своечасовым выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці з удзелам першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Івана...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика