Міжваенная Клеччына: прыватныя крамы, аўтобус да Вроцлава і швейцарскія гадзіннікі . 21.by

Міжваенная Клеччына: прыватныя крамы, аўтобус да Вроцлава і швейцарскія гадзіннікі

18.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 верасня 1939 года – адна з найважнейшых дат у найноўшай гісторыі Беларусі. Менавіта ў гэты дзень войскі Чырвонай Арміі пачалі вызваленчы паход на землі Заходняй Беларусі, у выніку якога наша краіна аформілася ў сучасных межах.
За год да 80-годдзя гэтай падзеі «МП» распачынае новы праект «Адзін народ – дзве краіны», аповед у якім пойдзе пра тую частку Міншчыны, якая апынулася пад польскай юрысдыкцыяй.


Ноч на 17 верасня 1939 года для польскага пасла ў СССР Вацлава Гжыбоўскага выдалася неспакойнай. Польская рэспубліка толькі ўцягнулася ў Другую сусветную вайну – становішча штодня станавілася ўсё больш катастрафічным. Дзесьці а другой гадзіне ночы ў маскоўскія апартаменты дыпламата патэлефанавалі – трэба неадкладна ехаць у камісарыят замежных спраў. Не да канца разумеючы, але здагадваючыся, пра што можа пайсці размова, Гжыбоўскі накіраваўся ў ведамства. Тагачасны першы намеснік народнага камісара па замежных справах Уладзімір Пацёмкін паведаміў паслу наступнае: «Савецкі ўрад не можа таксама абыякава ставіцца да таго, каб адзінакроўныя ўкраінцы і беларусы, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, кінутыя на волю лёсу, засталіся безабароннымі. З прычыны такой абстаноўкі савецкі ўрад аддаў распараджэнне галоўнаму камандаванню Чырвонай Арміі даць загад войскам перайсці мяжу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі»…

А за васямнаццаць з паловай год да гэтай падзеі (у сакавіку 1921-га) у латышскай Рызе прадстаўнікі РСФСР і УССР з аднаго боку і Польскай Рэспублікі з другога падпісалі мір, які паставіў кропку ў двухгадовай савецка-польскай вайне. Паводле яго заходняя частка Беларусі юрыдычна апынулася пад польскай уладай. Але фактычна гэта адбылося яшчэ на два гады раней – у красавіку 1919-га. Менавіта тады мястэчка Клецк стала цэнтрам аднайменнай гміны ў складзе Нясвіжскага павета.

Празрыстая мяжа і ўзброеныя атрады
У першыя месяцы падзела рух праз мяжу быў паўнамаштабным, асабліва па начах. Вярталіся на сваю радзіму бежанцы, уз’ядноўваліся раскіданыя бесперапыннымі войнамі сем’і. Кантрабандысты таксама карысталіся гэтай сітуацыяй: з савецкай Беларусі ў Польшчу нелегальна праносілі друкаваныя матэрыялы – кнігі, газеты, часопісы на беларускай мове. У адваротны бок «прадпрымальныя» грамадзяне неслі соль, прадукты, адзенне і іншыя рэчы першай неабходнасці.

Аднак галоўнай небяспекай былі ўзброеныя атрады, якія дзейнічалі з абодвух бакоў. Тагачаснае пагранічнае жыццё Клеччыны было вельмі неспакойным.

Побытавыя дробязі: уласная валюта, заробак у 1 злоты і грамадскі транспарт
З цягам часу сітуацыя нармалізавалася – з абодвух бакоў граніцу пільна кантралявалі. Паступова наладзілася і жыццё: зноў адкрываліся крамы, кірмашы, маленькія і буйныя прадпрыемствы.

Так, напрыклад, на пачатку 1930-х гадоў у васьмітысячным Клецку працавала больш за 70 прыватных крамаў, некалькі буйных кірмашоў і мноства прадпрыемстваў: мусульмане займаліся скураной прамысловасцю, дзейнічалі мылаварня і нават уласны бровар. Гандаль амаль цалкам узялі на сябе яўрэі: у тагачасных клецкіх крамах можна было знайсці любую патрэбную рэч – ад звычайных ботаў да радыёпрыёмнікаў, сеялак і карункавай тканіны, якую заказвалі адмыслова ў Парыжы. Купляй – былі б толькі грошы!

Дарэчы, пра грошы: сярэдні заробак звычайнага рабочага за дзень складаў адзін злоты. На гэтыя сродкі можна было набыць, напрыклад, два вучнёўскія сшыткі або некалькі газет ці буханак хлеба. Праўда, здаралася, што за выкананую працу плацілі ежай або прытулкам.

У Клецкай гміне нават існавалі ўласныя грошы – так званыя боны. Іх выдавалі за розныя віды работ – ад сельскагаспадарчых да прамысловых. Аднак скарыстаць боны можна было толькі на клецкай зямлі.
Цікава, што пасля 1930 года на Клеччыне пачаў дзейнічаць грамадскі транспарт у выглядзе аўтобусаў. З-за адсутнасці чыгункі ён быў вельмі запатрабаваным – маршрутная сетка распаўзалася па ўсёй Польшчы. Пры жаданні можна было пае­хаць да Варшавы, Познані і нават да няблізкага Вроцлава.

Мультыкультурнасць і беларускае пытанне
Гістарычна склалася, што на тэрыторыі Клеччыны жылі прадстаўнікі многіх народаў і канфесій: ад праваслаўных да мусульман. Нягледзячы на моцны каталіцкі ўклон польскай улады, сітуацыя за гэты час істотна не змянілася. Жыхары горада і гміны не звярталі ўвагі на веравызнанне адзін аднаго. У горадзе дзейнічала некалькі праваслаўных цэркваў, право­дзіліся службы ў касцёлах. Яўрэі хадзілі на богаслужэнні ў сінагогу, наведвалі іешыву; мусульмане – да ўласнай мячэці. Межканфесійныя шлюбы і стасункі былі звычайнай справай.

У 1924 годзе была адкрыта беларуская гімназія, якая раней дзейнічала ў Нясвіжы. У ёй моладзь магла атрымліваць адукацыю на роднай мове. Фактычна менавіта гімназія стала беларускім асветніцкім цэнтрам рэгіёна. Але яе гісторыя была нядоўгай: у 1931 годзе з-за абвінавачванняў у антыпольскай і камуністычнай прапагандзе і шэрагу антыўрадавых выступленняў гімназія была закрыта, і большасць навучэнцаў перайшла да польскіх «паўшэхных» (пачатковых) і сярэдніх школ.

Паступова праводзілася палітыка «асадніцтва» (інакш кажучы – паланізацыя), калі на ўсходнія ўскраіны Польшчы перасялялі былых польскіх салдат з мэтай далейшай паланізацыі. Гэтыя дзеянні польскай адміністрацыі сталі падставай для арганізацыі беларускага супраціву, які ў той час актыўна дзейнічаў на тэрыторыі ўсёй Заходняй Беларусі. Дзякуючы ў тым ліку і гэтаму, асіміляцыйныя працэсы не паспелі займець фатальны характар.

Больш падрабязна пра гэта – у наступны раз. «МП» пазнаёміць вас з успамінамі жыхара Клецка пра польскую і беларускую школы, нацыянальны ўціск і прыход савецкага войска.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 верасня 1939 года – адна з найважнейшых дат у найноўшай гісторыі Беларусі. Менавіта ў гэты дзень войскі Чырвонай Арміі пачалі…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика