У Светлагорску сапёраў выклікалі размініраваць... нямецкі кіслародны балон. 21.by

У Светлагорску сапёраў выклікалі размініраваць... нямецкі кіслародны балон

19.09.2018 13:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ranak.me

Падчас пракладкі вадаправода ў завулку Лазо ў Светлагорску рабочыя наткнуліся 18 верасня на падазроны прадмет. Як паведамляе ranak.me, прадмет тырчаў з зямлі толькі часткова і звонку быў падобны да боепрыпаса часоў Другой Сусветнай вайны. 

Нечаканая знаходка трапілася рабочым каля 15-й гадзіны. На месца здарэння выклікалі міліцыю і сапёрна-піратэхнічную групу вайсковай часці 5527.

Сапёры, якія прыбылі на выклік, каля 19-й гадзіны дасталі прадмет з зямлі. Выявілася, што гэта кіслародны балон часоў Другой сусветнай. Таксама ў гэтым месцы знайшлі каску, прабітую куляй.

Спецыялісты прайшліся з металашукальнікам па прылеглай тэрыторыі, але нічога небяспечнага не знайшлі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ranak.me Падчас пракладкі вадаправода ў завулку Лазо ў Светлагорску рабочыя наткнуліся 18 верасня на падазроны прадмет. Як паведамляе ranak.me, прадмет тырчаў з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика