Беларусы везлі з Расіі 1000 літраў спірту, і міліцыя спачатку яго не знайшла. 21.by

Беларусы везлі з Расіі 1000 літраў спірту, і міліцыя спачатку яго не знайшла

19.09.2018 19:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd-mo.gov.by

Два 30-гадовыя жыхары Маладзечна прывезлі з Расіі 1000 літраў спірту. Міліцыя за імі сачыла з лета і чакала гэты транспарт (была аператыўная інфармацыя, што мужчыны нелегальна гандлююць алкаголем, асцярожна падбіраюць кліентаў). Але калі ўначы ў Барысаўскім раёне быў спынены мікрааўтобус "Форд-Транзіт", у ім нічога не было. Аднак кантрабандыстаў выдаў устойлівы пах спірту ў салоне. Высветлілася, што схованка была абсталяваная ў прасторы паміж дахам і столлю. Там знайшлі 200 5-літровых пластыкавых каністраў з вадкасцю. Яе адправілі на экспертызу.

Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці адзначае, што па выніках экспертызы маладзечанцам могуць прызначыць штраф да 100 базавых велічынь (2450 рублёў).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by Два 30-гадовыя жыхары Маладзечна прывезлі з Расіі 1000 літраў спірту. Міліцыя за імі сачыла з лета і чакала гэты транспарт (была аператыўная інфармацыя,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика