Смаргонцы не спяшаюцца пазбавіцца ад другаснай сыравіны. 21.by

Смаргонцы не спяшаюцца пазбавіцца ад другаснай сыравіны

20.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У заходнееўрапейскіх краінах ужо даўно наладжаны раздзельны збор другаснай сыравіны. Цяпер такая задача стаіць і ў Беларусі. Па тэлебачанні, у іншых сродках масавай інфармацыі праводзіцца рэкламная кампанія, што гэта “…наша забота, а не енота”. На гэту тэматыку дэманструецца нямала папулярных дзіцячых відэаролікаў. Але чамусьці смаргонцы не спяшаюцца прыслухоўвацца да рэкламных герояў. Хаця адна з галоўных задач каб другасныя матэрыяльныя рэсурсы былі прапрацаваны і выкарыстаны паўторна, а не трапілі на смеццезвалку. Таму іх неабходна адсартаваць і пусціць паўторна ў абарот.

Елена Отцецкая.jpg

Як адзначыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Атцэцкая, прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам нашага раёна даведзены заданні па здачы другаснай сыравіны. Па паперы, кардону і шкле - дзяржаўны заказ. А яго раён пакуль не выконвае. Таму хацелася б звярнуцца да ўсіх суб’ектаў гаспадарання, незалежна ад формы ўласнасці, каб прынялі актыўны ўдзел у здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Каму сколькі – усе ведаюць, планы даведзены рашэннем райвыканкама.

Трэба адзначыць, што за 8 месяцаў гэтага года ёсць станоўчыя зрухі. І хаця будаўнікі кажуць, што ў нас цэгла, бетон, няма паперы, але і ў цэнтральнай раённай бальніцы яе таксама няма, акрамя картак пацыентаў. А іх не выкінеш на смеццезвалку. Аднак бальніца чамусьці з году ў год выконвае планы па здачы другаснай сыравіны. А планы ёй даведзены вялікія, улічваючы тое, што ў гэтай установе тысяча работнікаў. За 8 месяцаў гэтага года бальніца здала аператарам 21 тону 235 кілаграмаў макулатуры, 5 тон 369 кілаграмаў шкла і 680 кг поліэтылену. З яго выраблены выкарыстаныя кропельніцы, шпрыцы, ёмістасці для лякарстваў.

Добра здаюць другасную сыравіну “Еўраопт”, “Дабраном”, “Кранаспан”. Толькі апошняе прадпрыемства здае яе не толькі мясцовым аператарам - філіялу аблспажыўтаварыства і РУП “ЖКГ”. У агульны збор здача пастароннім арганізацыям ідзе, але не залічваецца ў дзяржзаказ. Для мясцовых субектаў гаспадарання вызначаны канкрэтныя перапрацоўчыя прадпрыемствы. Па макулатуры гэта перапрацоўчае прадпрыемства “Альхоўка”. Туды адразу адпраўляе другасную сыравіну ўпраўленне адукакцыі райвыканкама.

Выканалі гадавы план па здачы паперы і кардону камбінат хлебапрадуктаў, ліцейна-механічны завод, ТАА “Белпрамсэрвіс”, магазіны “Ліст” і “Крышталь”, усе сельсаветы. Нядрэнна ідуць справы па здачы другаснай сыравіны ў Гродзенскай абласной псіхіятрычнай бальніцы “Жодзішкі”, “Белагратэрмінала”, ДРАЦ “Лясная паляна”, мясцовага прадпрыемства “Беларусьнафта”.

Аднак ёсць прадпрыемствы, арганізацыі, установы, якія зусім нямнога здалі макулатуры і павінны парупіцца, бо да канца года засталося крыху больш за тры месяцы. Потым прыйдзецца трымаць адказ за невыкананне задання.  

Жыхары горада і сельскай мясцовасці здаюць другасную сыравіну ў нарыхтоўчыя пункты. Адзін з іх – “Модуль” філіяла аблспажыўтаварыства. У гэтай арганізацыі і РУП “ЖКГ” ёсць перасоўныя пункты. Яны могуць выязджаць у вёскі і закупляць другасную сыравіну. Прычым розную. Работнікі перасоўных пунктаў на месцы ўзважваць яе і разлічвацца са здатчыкамі . Збор другаснай сыравіны ажыццяўляецца і па тэлефонным званку. Скажам, да вас прыедуць у вызначаны час з РУП “ЖКГ”  і забяруць тое, што можна потым перапрацаваць і пусціць у тавараабарот.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У заходнееўрапейскіх краінах ужо даўно наладжаны раздзельны збор другаснай сыравіны. Цяпер такая задача стаіць і ў Беларусі. Па тэлебачанні, у іншых сродках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика