Як абнавіўся сайт II Еўрапейскіх гульняў-2019. 21.by

Як абнавіўся сайт II Еўрапейскіх гульняў-2019

20.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна са стратэгіяй, трапляючы на www.minsk2019.byкарыстальнік бачыць поўны расклад турніру і ключавыя падзеі дня,  апісанне спартыўных аб’ектаў і падрабязныя маршруты да іх, відэа і фотарэпартажы. Пры жаданні можна запланаваць  экскурсію, выбраўшы зручны для сябе гайд, купіць сувенірную прадукцыю і даведацца больш пра любімых спартсменаў. 

Асноўная задача партала — быць крыніцай навін і інструментам папулярызацыі. У нейкай ступені www.minsk2019.by — «жывы арганізм», які пастаянна развіваецца і паляпшаецца. Цяпер сайт стаў яшчэ больш яркім і вядомым за кошт выкарыстання афіцыйнай сімволікі. З’явіліся банеры-хвалі ў колеры Гульняў, дрэва з ілюстрацыяй усіх відаў спорту, якія ўдзельнічаюць у Гульнях, а таксама сімвалы — папараць-кветка і сонца з прамянямі. Таксама рэсурс пачаў працаваць у адаптыўным рэжыме — зараз інфармацыю лёгка і зручна праглядаць з любой прылады. 

У прэс-службе Synesis Sport адзначаюць, што сайт яшчэ будзе абнаўляцца і дапрацоўвацца. Калі раней была больш актуальная базавая інфармацыя і старонка з валанцёрамі, то зараз актыўна развіваюцца блокі з партнёрамі, спонсарамі і рэкламай. 

Па апошніх даных, у топ-3 краін, якія наведваюць сайт, уваходзяць Беларусь, Расія і Вялікабрытанія.  

Нагадаем, II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб’ектах. Больш за 4000  
атлетаў з 50 краін свету разыграюць каля 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць  
кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

 
www.sb.by
Все новости рубрики «В стране» по ссылке: http://novgazeta.by/category/oficialno/v-strane/

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна са стратэгіяй, трапляючы на www.minsk2019.by, карыстальнік бачыць поўны расклад турніру і ключавыя падзеі дня,  апісанне спартыўных аб’ектаў і падрабязныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика