Натхненне чэрпае на малой радзіме. 21.by

Натхненне чэрпае на малой радзіме

21.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знаёмцеся: Наталля Дамарад, прафесіянал сваёй справы (працуе бухгалтарам у школе-інтэрнаце для дзяцей з аслабленым зрокам), чалавек надзвычай цікавы і творчы. Выдатная гаспадыня і суразмоўніца. У Наталлі рукі сапраўды залатыя — сваёй творчасцю не перастае здзіўляць шматлікіх сяброў і знаёмых.
А пачалося ўсё яшчэ ў школе, калі ўпершыню ўзяла ў рукі клубок з ніткамі і пруткі. Першай настаўніцай у краіне рамяства для дзяўчынкі стала мама — у яе вучылася майстэрству вязання і шыцця. Наталля ўзгадвае, што і прафесію выбрала звязаную з творчасцю, ды лёсам ёй наканавана было ісці па іншай жыццёвай сцяжынцы, таму рукадзелле стала прыемным хобі і радасцю для яе чыстай і яснай душы. Жанчына шмат чытае, ідэі падхоплівае ў інтэрнэце, аднак кожная створаная ёю рэч незвычайная і прыгожая, мае індывідуальныя рысы. Зараз у “арсенале” майстрыхі — шалі, пледы, шыццё “буфамі”. Многія рэчы з радасцю дорацца сябрам, родным, знаёмым.
— Эмоцыі людзей, якія атрымліваюць падарунак, зроблены маімі рукамі, — вось найлепшая ўзнагарода для мяне, — кажа Наталля Дамарад. — Стараюся кожную рэч стварыць для канкрэтнага чалавека, улічваю яго жаданні і характар.
Майстрыха прызнаецца, што на рука-дзелле не шкада вольнага часу і нават… сну. Ствараючы чарговы падарунак, яна не заўважае імклівы бег часу, натхненнем і пазітывам “зараджае” рэч для будучага гаспадара. Цеплыня яе чулай жаночай душы і шчырасць сэрца перадаецца ва ўзорах. Праўда, тут яшчэ патрэбны ўважлівасць і карпатлівасць. Дык гэтага бухгалтару не займаць.
Натхненне Наталля чэрпае на малой радзіме — Жабінцы, яна пераехала сюды жыць з Мінска. Радуецца пошчаку птушак, ранішняй расе на траве, па якой любіць хадзіць басанож і разглядаць аблокі. Багатая фантазія творчай жанчыны адразу малюе вобразы незвычайных жывёл, прадметаў, узоры, якія потым кладуцца ў аснову яе чарговых работ.
Лідзія Іваніхіна.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знаёмцеся: Наталля Дамарад, прафесіянал сваёй справы (працуе бухгалтарам у школе-інтэрнаце для дзяцей з аслабленым зрокам), чалавек надзвычай цікавы і творчы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика