За 150 дзён да заканчэння вайны…. 21.by

За 150 дзён да заканчэння вайны…

21.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль РОСТАЎ.

18 верасня споўнілася 30 гадоў з дня гібелі ў Афганістане нашага земляка Сяргея Грудніцкага (1957–1988).
“Ён жывым не вярнуўся з бою”. Гэтыя словы з песні, напісанай Уладзімірам Высоцкім, былі шырока вядомы ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Хоць слынны бард і прысвяціў свае радкі салдатам Вялікай Айчыннай, аднак спеў падаваўся надзвычай актуальным. Бо ішла Афганская вайна. Таму гэтая песня і пра нашых землякоў, што загінулі ў далёкім краі сярод белага сонца пустыні… Адным з апошніх па часе склаў сваю галаву на той вайне прапаршчык Сяргей Грудніцкі.
Ён нарадзіўся 18 сакавіка 1957 года ў невялічкай вёсцы Хмялёўка. Аднак у хуткім часе сям’я пераехала ў Брэст, дзе бацька ўладкаваўся на чыгунку. Сяргей быў адным з трох сыноў, любіў тэхніку, усялякія механізмы, быў працавіты і цікаўны, вучыўся ў брэсцкай СШ № 22, затым у ПТВ № 27. Адразу пасля заканчэння прафесійна-тэхнічнага вучылішча ў 1976-м пайшоў у войска. Служба занесла далёка ад дома — у Чыту, дзе стаў сувязістам.
Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Брэст, пайшоў працаваць на завод безалкагольных напояў. Шчаслівым стаў “алімпійскі” 1980 год, калі Сяргей пазнаёміўся з будучай жонкай Таццянай. Маладыя справілі вяселле, а праз месяц Сяргей Антонавіч паляцеў у Самарканд, каб вучыцца на ваеннага. Хутка апрануў пагоны прапаршчыка, служыць выпала ў роднай Беларусі. Вайсковыя будні былі яму даспадобы. У вольны час, як прыгадвае Таццяна Уладзіміраўна, любіў чытаць, быў натурай крыху рамантычнай. Нават старэйшага сына назваў Аляксандрам Сяргеевічам (у гонар класікаў — Пушкіна ды Грыбаедава).
А ўлетку 1986-га патрапіў на афганскую зямлю. Апошні свой ліст дамоў напісаў 23 жніўня 1988 года. У ім выказваў вялікае спадзяванне на хуткую сустрэчу, напрыканцы абяцаў больш не пісаць да вяртання. І слова сваё, на жаль, стрымаў і на гэты раз. Больш лістоў сапраўды не пісаў… Прапаршчык Грудніцкі вось-вось павінен быў вярнуцца ў Саюз, ды 18 верасня прыняў свой апошні бой. Да заканчэння вайны ў Афганістане заставалася ўсяго 150 дзён…
За свой ратны подзвіг наш зямляк быў узнагароджаны медалямі “За баявыя заслугі” і “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”. На будынку брэсцкай школы, дзе вучыўся Сяргей Грудніцкі, усталявана мемарыяльная дошка, яго асабістыя рэчы, між іншым, захоўваюцца ў абласным краязнаўчым музеі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль РОСТАЎ. 18 верасня споўнілася 30 гадоў з дня гібелі ў Афганістане нашага земляка Сяргея Грудніцкага (1957–1988). “Ён жывым не вярнуўся з бою”. Гэтыя словы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика